Отчеты по мероприятиям

ДЗЕНЬ СЯМЕЙНЫХ СПРАЎ

28.04.2024

 27 красавіка для вучняў 1, 5- 6 класаў прайшла гульня-квэст «Сямейныя святы і традыцыі ». На мерапрыемстве дзеці абмеркавалі свае традыцыі. І аказалася, што шмат традыцый супала. Гэта гаворыць аб тым, што нягледзячы на сучасны час мы шануем  традыцыі нашых продкаў і іх каштоўны вопыт.

Вучні 7-9 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні  «Мая сям’я – маё багацце!». Яны паспаборнічалі ў веданні беларускіх казак, прыказак, фразеалагізмаў пра сям'ю. Падчас гульні дзеці актыўна адказвалі на пытанні аб сямейных каштоўнасцях і традыцыях у сваіх сем'ях.

У рамках  работы аб’яднання па інтарэсах « У коле сяброў» , які праводзяць супрацоўнікі ДУК «Клубная сістэма Вілейскага раёна» для навучэнцаў 1,5-9 класаў  27 красавіка быў наладжаны  мастар-клас па вырабу цацак з саломы. Дзеці  пад кіраўніцтвам майстроў з задавальненнем працавалі. Кожны панёс дадому цацку зробленую сваімі рукамі.

 

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦАВІТЫХ ЛЮДЗЕЙ

22.04.2024

У суботу 20 красакавiка ў нашай школе прайшоў дзень працоўнага навучання. Вучнi адправiлiся ў падарожжа ў свет прафесiй " Я сельскi жыхар". Дзецi расказвaлi пра прафесii сваiх бацькоў, разгадвалi i прыдумвалi загадкi. Час прайшоў весела i хутка.

свернуть

Посещение мини-центра безопасности при ГУО «Вилейская гимназия № 2»

13.04.2024

Субботним утром мини-центр безопасности при  ГУО «Вилейская гимназия № 2» дружелюбно распахнул свои двери для ребят из нашего учреждения образования.

Участники экскурсии смогли не только закрепить свои знания и навыки действий в экстремальной ситуации, но и получили массу позитивных эмоций и незабываемых впечатлений!

свернуть

ДЗЕНЬ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

06.04.2024

У суботу 6 красавіка навучэнцы 1, 5-6 класаў прынялі ўдзел у  інтэрактыўнай гульне-віктарыне “Мой родны кут…”. Дзеці адказвалі на цікавыя пытанні пра нашу краіну, пра родны край. Добры настрой і спаборніцкі дух прысутнічалі на працягу ўсяго мерапрыемства.

Са старэйшымі вучнямі быў праведзены вусны часопіс “Я памятаю, я ганаруся…”, у ходзе якога дзеці ўспомнілі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і яе гераічных ўдзельнікаў, а таксама выказалі сваё стаўленне да захавання памяці герояў былых падзей.

 

свернуть

ДЗЕНЬ ШКОЛЬНЫХ ТРАДЫЦЫЙ

31.03.2024

У суботні дзень актыўны ўдзел прынялі вучні 1,5-6 класаў у пазнавальнай гульні "Нас цікавіць усё на свеце!" .

Вучні старэйшых класаў спаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні"Я ведаю". Добры настрой і бадзёрасць былі іх спадарожнікамі.

свернуть

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЕЙ

23.03.2024

У рамках шостага школьнага дня навучэнцы 1,5-6 класаў разажалі аб каштоўнасці сямейных зносін.

А старэйшыя вучнi даведаюцца пра гісторыю ўзнікнення грошай, пазнаёмяцца з грашовымі адзінкамі,  прынялі ўдзел  у віктарыне, пазнаёміліся з новымі эканамічнымі паняццямі.

У рамках  работы аб’яднання па інтарэсах « У коле сяброў» , які праводзяць супрацоўнікі ДУК «Клубная сістэма Вілейскага раёна» для навучэнцаў 1,5-9 класаў  23 сакавіка быў наладжаны  мастар-клас па вырабу цацак з паперыі. Дзеці  пад кіраўніцтвам майстроў з задавальненнем працавалі. Кожны панёс дадому цацку зробленую сваімі рукамі.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

16.03.2024

У суботу 16 сакавiка ў нашай школе прайшоў дзень працоўнага навучання. На творчай майстэрнi «Жыццё–вясёлка» вучнi выраблялi скрынку з кветкамi ў тэхнiцы дэкупаж. А прэзентацыя «Цікавыя факты пра рэдкія прафесіі» была вельмi пазнавальнай.

 

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

10.03.2024

У суботу, 9 сакавіка вучні 1.,5-6 класаў сталі удзельнікамі гульнявой гадзіны "Разам працуем - разам гуляем" , падчас якой весела і карысна правялі вольны час. А для старшакласнікаў быў арганізаваны квэст "Моладзь выбірае ЗЛЖ", дзе падлеткі змаглі праявіць свой спрыт і кемлівасць. Мерапрыемствы спрыялі ўсведамленню таго, што быць здаровым прыемна і карысна. Усе удзельнікі атрымалі зарад добрага настрою і бадзёрасці.

свернуть

ДЗЕНЬ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

02.03.2024

З пакалення ў пакаленне перадаецца любоў да роднага краю, цікавасць да яго гісторыі, гонар за славутых продкаў і землякоў. “Зямля, дзе пачаўся твой лёс” – так называлася вертуальнае падарожжа, якое было праведзена 2 сакавіка з навучэнцамі 1, 5-6 класаў . Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з найбольш прыгожымі мясцінамі  Вілейскага раёна, з вядомымі людзьмі, якімі ганарыцца Вілейшчына, выказаць свае прызнанні ў любві да роднага краю.

У канцы мерапрыемства дзеці выказалі сваё меркаванне, што гісторыю раёна робяць людзі, якія яго насяляюць, і кожны з’яўляецца маленькай часцінкай лёсу Вілейшчыны.

Ключавыя дасягненні Рэспублікі Беларусі за час існавання суверэннай Беларусі на сучасным этапе абмеркавалі 2 сакавіка навучэнцы 7-9 класаў Мацькаўскай базавай школы ў ходзе правядзення відэа-лекторыя.             Вучні пазнаёміліся з асноўнымі прадпрыемствамі краіны, якія задзейнічаны ў прамысловым, паліўна-энергетычным і транспартным комплексах, а таксама ў сельскай гаспадарцы, IT-сектары і галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Акрамя таго, даведаліся аб дасягненнях у сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту.

У канцы мерапрыемства дзеці пагадзіліся, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца дзяржавай, у аснове палітыкі якой – дабрабыт чалавека і годныя ўмовы яго жыцця. І нам сапраўды ёсць чым ганарыцца! 

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

25.02.2024

У суботу 24 лютага вучні 1,5-6 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Прафесіі маіх бацькоў",а вучні старэйшых класаў пабывалі ў гістарычнай вандроўцы " Сямейныя традыцыі нашых продкаў".У час мерапрыемстваў дзеці падзяліліся сваімі думкамі, што значыць сям'я для кожнага з іх.Расказалі аб традыцыях у сваіх сем'ях, выказалі сваё меркаванні пра шчаслівую і сучасную сям'ю.

свернуть

Музей воинов - интернационалистов

19.02.2024

17 февраля, в шестой школьный день, учащиеся учреждения образования  посетили музей воинов-интернационалистов в УО «Вилейский государственный колледж», где бережно хранят память о мужестве и героизме белорусов, воевавших в составе ограниченного контингента советских войск. Впечатлили школьников экспонаты с богатой военной историей.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

10.02.2024

Другая субота месяца традыцыйна прысвечана здароваму ладу жыцця. Таму сёння 10 лютага ў нашай школе прайшоў дзень здароўя. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у шашачным турніры «Гуляюць усе», а яшчэ іх чакалі спартыўныя эстафеты “Краіна Здароўя". Падчас мерапрыемстваў дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

 

свернуть

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

05.02.2024

Вучні 1,5-6 класаў  школы прынялі ўдзел у iнтэлектуальнай гульні “Размаўляем па-беларуску”. Мерапрыемства садзейнічала узбагачэнню мовы навучэнцаў, іх слоўнікавага запасу, актывізацыі маўленчай дзейнасці, далучэнню навучэнцаў да багацця беларускай мовы.

А для старшакласнікаў прайшоў інтэлектуальны турнір «Беларусь – край мужнасці і славы», мэтай якога было актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе гісторычнае мінулае і сучаснае, родную мову і славутых землякоў, развіваць творчае мысленне, маўленне, эстэтычны густ; выхоўваць патрыятызм, пачуцці нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму. Мерапрыемствы 6 дня далі магчымасць дзецям яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. I дзе б яны ні апынуліся, куды б ні закінуў іх лёс, у сэрцах заўсёды будзе адчуванне моцнай сувязі з родным краем, зямлёй продкаў.

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАФЕСІЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ

20.01.2024

У суботу,20 студзеня, для вучняў 1,5-6 класаў была праведзена гульня-віктарына"Вясёлка прафесій".

 

 А для вучняў старэйшых класаў- круглы стол "Дарога ў будучыню."

У час мерапрыемстваў дзеці распавядалі аб прафесіях сваіх бацькоў, успаміналі прыказкі і прымаўкі аб прафесіях. А ў канцы зрабілі важныя і патрэбныя высновы: усе прафесіі па-свойму важныя і патрэбныя. Няма прафесій дрэнных і добрых, бываюць дрэнныя і добрыя работнікі. Любая прафесія – гэта праца. А праца вучняў – гэта вучоба. Вучыцца і працаваць трэба ў поўную сілу – толькі тады можна разлічваць на поспех і павагу іншых.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

13.01.2024

13.01 для вучняў 1,5-6 класаў  прайшла інтэлектуальная гульня "Спорт-здароўе", падчас якой вучні станавіліся студэнтамі ўніверсітэта і адказвалі на асаблівыя пытанні экзаменатараў - журы.  У ходзе гульні вучнi павысілі ўзровень сваёй дасведчанасці і адукаванасці;  развілі свае інтэлектуальныя здольнасці, а таксама навучылася паважліваму стаўленню да суперніка і аб'ектыўна ацэньваць свае і чужыя веды.

У квэсты "Мы супраць шкодных звычак" вучні 7-9 класаў паглыбілі і замацавалі веды ў розных галінах па тэме квэста;  ўзбагацілі свой лексічны запас, развівалі дапытлівасць і пазнавальную цікавасць;  развілі асацыятыўнае мыслення, памяць, увага і ўяўленні;  трэніравалі кемлівасць, шпаркасць рэакцыі ў прыняцці рашэнняў;  выхоўвалі пачуцці калектывізму, атмасферы супрацоўніцтва ў працэсе сумеснай дзейнасці.

свернуть

Дзень прававога выхавання "Разам за бяспеку і правапарадак"

06.01.2024

6 студзеня   ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень прававога выхавання "Разам за бяспеку і правапарадак".

Для вучняў былі  праведзены віртуальнае  падарожжа «Дзіцячы прававы сайт» і інтэлектуальны турнір«Ведаю і выконваю».  Асноўная мэта мерапрыемстваў – прыцягнуць увагу ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу да праблемы правоў дзіцяці, напомніць навучэнцам элементарныя веды пра свае правы і абавязкі ў даступнай для кожнага дзіцяці форме.

свернуть

ДЗЕНЬ СЯМЕЙНЫХ СПРАЎ

23.12.2023

У кожнай сям'і спраўляюць святы. Раство Хрыстова - адно з самых светлых хрысціянскіх свят. На адным узроўні з народнымі традыцыямі, якія сустракаюцца ў розных краінах, у кожнай сям'і ёсць свае, ўласныя. 23 снежня вучні пабывалі ў віртуальным падарожжы “Сямейныя традыцыі на Каляды”, на якім дзеці пазнаеміліся, як святкуюць гэта свята розныя народы, а таксама падзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦАВІТЫХ ЛЮДЗЕЙ

16.12.2023

16 снежня ў нашай школе адчыніла свае дзверы майстэрня Дзеда Мароза ,у якой вядзецца падрыхтоўка да самага светлага і добрага свята -Новага году. Вучні 1.5-6 класаў актыўна ўключыліся ў работу,выраблялі сняжынкі,снегавікоў і стваралі сабе навагодні настрой.

Актыўна ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні"Мы славім працу!" і старашакласнікі.Добры настрой і бадзёрасць былі іх спадарожнікамі.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

09.12.2023

Мерапрыемства прайшло ў 2 этапы: першы быў інтэлектуальны, а другім этапам стала спартыўнае спаборніцтва.  Дзеці адпрактыкавалі каардынацыйныя, сілавыя і хуткасныя навыкі, уменне апісваць свой настрой і аналізаваць свае дзеянні.Таксама выявілі адзнакі каштоўнасці здароўя і пачуцці адказнасці за захаванне і ўмацаванне здароўя.

У ходзе правядзення дадзенага мерапрыемства былі выкананы пастаўленыя задачы: у вучняў з'явілася цікавасць да правядзення сумесных мерапрыемстваў, усім была дадзена магчымасць раскрыць свае спартыўныя здольнасці; удасканальваць рухальныя ўменні і навыкі: развіваць каардынацыю рухаў, спрыт, уменне трапляць у мэту, арыентавацца ў прасторы;  а таксама былі выпрацаваны асновы ўзаемадапамогі і падтрымкі.

свернуть

ДЗЕНЬ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

04.12.2023

2 снежня для навучэнцаў школы быў наладжаны квэст "Край, дзе я жыву", падчас якога навучэнцы праз далучэнне да гістарычнага мінулага, нацыянальных традыцый, культурна-гістарычнай спадчыны, змаглі адчуць гонар за тое, што яны з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Вучні 7-9 класаў паўдзельнічалі ў пазнавальнай гульні «Мы– новае пакаленне». Мерапрыемства было скіравана на прывіцце грамадзянскіх каштоўнасцей, фарміраванню адказнасці, пачуцця абавязку і грамадскай актыўнасці.

свернуть

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЕЙ

25.11.2023

Сям'я і сямейныя каштоўнасці - гэта важнейшы фундамент, на якім будуецца жыццё любога чалавека. Фарміраванне асобы пачынаецца менавіта ў сям'і. У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 1,5-6 класаў  прайшла віктарына «Справы сямейныя». Дзеці выконвалі розныя заданні, узгадвалі сямейныя святы і традыцыі, складалі прыказкі пра сям’ю,   разважалі аб  тым, што самае важнае ў сям'і. Мерапрыемства атрымалася цікавым і карысным. А пасля усе сталі ўдзельнікамі конкурсна-забаўляльнай праграмы «Разам весялей».Усім  было весела і цікава.

У рамках  работы аб’яднання па інтарэсах « У коле сяброў» , які праводзяць супрацоўнікі ДУК «Клубная сістэма Вілейскага раёна» для навучэнцаў 1,5-9 класаў  25 лістапада быў наладжаны  мастар-клас па вырабу ёлачных цацак з саломкі. Дзеці  пад кіраўніцтвам майстроў з задавальненнем стваралі саламяныя сняжынкі, сэрцайкі. Кожны панёс дадому цацку зробленую сваімі рукамі.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

18.11.2023
Рэспубліка Беларусь мае багатую культурную і духоўную спадчыну, якая фарміравалася на працягу стагоддзяў і перадавалася з пакалення ў пакаленне.
развернуть

18 лістапада для вучняў 1, 5-6 класаў быў праведзены вусны часопіс “Беларускія народныя рамёствы”. На мерапрыемствы дзеці даведаліся, што на сённяшні дзень у краіне налічваецца больш за дзесяць відаў старажытных народных промыслаў і рамёстваў. Беларускія рамеснікі штогод прадстаўляюць сваю творчасць на міжнародных выставах народных промыслаў.

               З прэзентацыі вучні даведаліся, што ў Беларусі асноўнымі матэрыяламі, якія выкарыстоўваліся майстрамі ў сваёй працы, былі лён, салома, гліна, лаза, поўсць і іншыя. Таму традыцыйнымі відамі народных рамёстваў з'яўляюцца ткацтва і вышыўка, бандарная і ганчарная справа, разьба па дрэве, разнастайныя вырабы з саломы, лазы і бяросты.

               У канцы занятку дзеці прыйшлі да высновы, што гісторыка-культурная спадчына Беларусі з'яўляецца здабыткам беларускага народа і яго захаванне - найбольш эфектыўны сродак нацыянальнага развіцця.

Вучням старэйшых класаў вельмі хутка трэба будзе здзейсніць адзін з найбольш адказных выбараў, якія вызначаць іх лёс - выбар прафесіі. Асабліва складана зрабіць гэты выбар у маладым узросце, калі яшчэ няма за плячыма багатага жыццёвага вопыту, калі недастаткова інфармацыі для прыняцця гэтага жыццёва важнага рашэння. У свеце налічваецца больш за 40 000 прафесій. Як знайсці тую адзіную, сваю, каб ёй служыць і прыносіць карысць людзям і грамадству?

               Азнаёміць вучняў з класіфікацыяй прафесій, прывіць цікавасць да розных відаў дзейнасці, стварыць інфармацыйную прастору аб прафесіях, задумацца аб сваёй будучыні дапамог круглы стол “У пошуках прызвання”, які прайшоў 18 лістапада у Мацькаўскай школе для вучняў 7-9 класаў.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

11.11.2023

Спартыўныя эстафеты і гульні абуджаюць у дзяцей дух спаборніцтва, імкненне да перамогі. У суботу, 11 лістапада, у школе прайшлі спартыўныя эстафеты "Хачу быць здаровым" і гадзіна спартыўнай гульні "Разам весела гуляць". Вучні, прымаючы ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, развівалі спрытнасць, хуткасць, кемлівасць, пачуццё ўзаемадапамогі і ўзаемавыручку. Дзеці зарадзіліся энергіяй і спартыўным запалам на ўвесь навучальны тыдзень.

свернуть

ДЗЕНЬ СЛАВУТЫХ ЗЕМЛЯКОЎ

04.11.2023

04.11 адбылася гістарычная вандроука "Імі ганарыцца беларуская зямля", у працэсе мерапрыемства.  навучэнцы падсумавалі, што гісторыя - гэта не толькі пералік падзей, але і яркія старонкі біяграфій рэальна існуючых асоб.  Месцы жыхарства дзяцей таксама  багатыя знакамітымі людзьмі, якія вядомыя нават у свеце.

 Навучэнцам прапаноўвалася ўспомніць нашых вядомых землякоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у гістарычнае развіццё нашай дзяржавы.

свернуть

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЕЙ

28.10.2023

28 кастрычніка ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі прайшоў дзень узаемадзеяння з сям'ёй пад дэвізам “Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я”.
Была арганізавана выстава малюнкаў «Мая дружная сям’я". Цікава і весела прайшлі спаборніцтвы «Шчаслівыя разам".

Акрамя гэтага спецыялісты дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна" падрыхтавалі для дзяцей два майстар-класы: "Асенні букет з лістоў" і "Страказа з бісера".
На працягу суботняга дня кожны змог знайсці сабе цікавую справу і з карысцю правесці час.

 

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

21.10.2023

21.10.2023 для навучэнцаў 1, 5-6 класаў  быў наладжаны майстар-клас «Асеннія фантазіі», падчас якога дзеці "стваралі прыгажосць" з прыроднага матэрыялу, кожны змог праявіць сваю фантазію і уменне бачыць прыгожае ў самых звычайных рэчах.

А для навучэнцаў 7-9 класаў быў прапанаваны квэст «Працы – час, адпачынку –гадзіна». Дзеці спыняліся на прыпынках “Школьны”, “Працоўны”, “Забаўляльны”, “Вясёлы”, “Бадзёры”, выконвалі розныя заданні. Гульня прайшла весела, удзельнікі змаглі актыўна адпачыць і праверыць свае інтэлектуальныя і працоўныя здольнасці.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

14.10.2023

14 октября для учащихся 1, 5-6 классов была проведена игра "Поле чудес "Наше здоровье". Всё было наподобие популярному телешоу: ребята получали задания, крутили барабан, называли буквы, отгадывали слова. Учащиеся продемонстрировали, что они знают о здоровом образе жизни и пополнили свои знания о здоровье человека.

Учащиеся 7-9 классов побеседовали о том, что необходимо делать, чтобы сберечь здоровье смолоду. Ребята просмотрели презентацию и обсудили правила здорового образа жизни. Поговорили о полезных привычках, таких как закаливание , зарядка, правильное питание и других, которые помогают человеку оставаться бодрым и здоровым. Также рассмотрели вопрос, как вредные привычки влияют на здоровье людей.

свернуть

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАГА І ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

07.10.2023

У шосты школьны дзень вучнi 1-6 класаў адправiлiся ў завочнае падарожжа па абласцях нашай рэспублiкi. Мэта падарожжа - замацаваць i паглыбiць веды пра гiсторыю i культуру наша краiны, выхоўваць пачуццё гонару за сваю рэспублiку i свой народ.

Для вучняу 7-9 класаў быў праведзены вусны часопiс "Люблю  мой край". Гартаючы такiя старонкi часопiса як "Гiстарычная", "Спартыуная", "Пытанне - адказ", "Прамысловасць", "Навука i культура", вучнi не толькi прадэманстравалi добрыя веды, але i даведалiся шмат цiкавага пра нашу Радзiму.

свернуть

ДЗЕНЬ ШКОЛЬНЫХ ТРАДЫЦЫЙ

30.09.2023

30.09 адбылося мерапрыемства "Веды - сіла", якое прайшло ў форме гульні. У ходзе мерапрыемства вyчнi пашырылi кругагляд і змаглi абудзіць сваю дапытлівасць. У працэсе гульні былi прапанаваны заданні рознага кшталту, звязаныя з геаграфіяй нашай краіны, гісторыяй, а таксама літаратурай.

Вусны часопic " Нараджэнне класных традыцый", падчас якога вучнi ўспомнiлi тыя мерапрыемствы, якія паўтараліся з года ў год і сталі тымі самымі яркімі падзеямі ў жыцці кожнага дзіцяці, можна сказаць, такім чынам, мы разам адновiлi ўсе школьныя традыцыі, абмяркавалi класныя і замацавалi усё гэта шляхам стварэння календара традыцый на ўвесь школьны год.

свернуть

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЕЙ

23.09.2023

23 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень узаемадзеяння з сям'ёй. Вучняў і бацькоў чакаў круглы стол "Згода ды лад – сямейны скарб". Дзеці і дарослыя разважалі аб сямейных абавязках, традыцыях, удзельнічалі ў конкурсах. Танцавальна-забаўляльны марафон " Тата, мама, я - шчаслівая сям'я" прайшоў на школьным стадыёне.
Дзякуй усім удзельнікам за яскравыя моманты і прыемную атмасферу.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАФЕСІЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ

16.09.2023

Свет прафесій шырокі і разнастайны, аднак чалавек, як правіла, мае ўяўленне толькі пра малую яго часткі. Акрамя таго, нават тыя віды дзейнасці, якія, здавалася б, добра вядомыя, далёка не заўсёды адпавядаюць нашым уяўленням. Таму перш чым вызначыцца ў выбары прафесіі, трэба паспрабаваць пазнаёміцца з імі. Выбар прафесіі адносіцца да аднаго з самых важных жыццёвых рашэнняў. Пашырыць веды і ўяўленне  аб прафесіях навучэнцы   1, 5-6 класаў змаглі падчас віктарыны «Марафон прафесій». У час мерапрыемства шостага школьнага дня навучэнцы пазнаёміліся з самымі патрэбнымі прафесіямі, самымі моднымі прафесіямі, самымі адважнымі прафесіямі, а таксама ўспомнілі забытыя прафесіі.

Для навучэнцаў 7-9 класаў у суботу  16 верасня прайшла дзелавая гульня «Кадравае пытанне», на якой падлеткі абмеркавалі важныя пытанні, якія тычацца выбару прафесіі:  Кожны дзень мільёны людзей спяшаюцца на працу. Чым яны займаюцца? Ці любяць сваю працу? Як выбіралі яны род заняткаў, паўтарылі б зноў свой прафесійны шлях або аддалі б перавагу іншы від дзейнасці?  А напрыканцы гульні сфармулявалі формулу правільнага выбару прафесіі «ХАЧУ - МАГУ - ТРЭБА»

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

09.09.2023

09.09.2023 года для вучняў установы адукацыі была праведзена інтэрактыўная гульня- віктарына “Падарожжа ў краіну Здароўя”. Гульня праходзіла па станцыях: “Спартыўная, “Гігіена , “Вітамінка” и “Рэжым дня”.Навучэнцы змаглі паказаць свае веды аб асноўных правілах асабістай гігіены, аб правільным харчаванні, а таксама аб розных другіх спосабах захавання ўласнага здароўя.

Для дзяцей таксама была праведзена спартыўная эстафета, у якой вучні змаглі паспаборнічаць паміж сабой, а таксама другія спартыўныя гульні.

свернуть

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ПІСЬМЕННАСЦІ

02.09.2023

Экскурсiяй у сельскую бiблiятэку пачалася першая субота верасня для вучняў 1 i 5 класаў. Дзецi пазнаёмiлiся з навiнкамi дзiцячай лiтаратуры i ўспомнiлi герояў любiмых твораў.

Вучнi старэйшых класаў прынялi ўдзел у iнтэлектуальнай гульнi-вiктарыне "Славутыя iмёны беларускай зямлi". Навучэнцы ўзгадалi пра такiх славутых людей, як Францыск Скарына, Сiмяон Полацкi, Кiрыла Тураўскi, Янка Купала i iншых.

Беларусам ёсць чым ганарыцца, бо беларуская пiсьменнасць мае шматвекавыя традыцыi.

 

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

27.05.2023
Рэспубліка Беларусь мае багатую культурную і духоўную спадчыну, якая фарміравалася на працягу стагоддзяў і перадавалася з пакалення ў пакаленне.
развернуть

27 мая з навучэнцамі быў праведзены вусны часопіс «Рамёствы і промыслы беларускай зямлі». На мерапрыемствы дзеці даведаліся, што на сённяшні дзень у краіне налічваецца больш за дзесяць відаў старажытных народных промыслаў і рамёстваў. Беларускія рамеснікі штогод прадстаўляюць сваю творчасць на міжнародных выставах народных промыслаў.
З прэзентацыі вучні даведаліся, што ў Беларусі асноўнымі матэрыяламі, якія выкарыстоўвалі майстры ў сваёй працы, былі лён, салома, гліна, лаза, поўсць і іншыя. Таму традыцыйнымі відамі народных рамёстваў з'яўляюцца ткацтва і вышыўка, бандарная і ганчарная справа, разьба па дрэве, разнастайныя вырабы з саломы, лазы і бяросты.
У канцы занятку дзеці прыйшлі да высновы, што гісторыка-культурная спадчына Беларусі з'яўляецца здабыткам беларускага народа і яго захаванне - найбольш эфектыўны сродак нацыянальнага развіцця.

свернуть

ДЗЕНЬ СЯМЕЙНАГА АДПАЧЫНКУ

20.05.2023

Чалавек нараджаецца, жыве, здзяйсняе найважнейшыя крокі і дасягае вяршыняў у сям'і. Удзельнікі квэст-гульні "Сямейныя святы і традыцыі" высветлілі, што самымi любімымi святамi з'яўляюцца дзень нараджэння і Новы год. Дзеці расказвалі, як праходзяць сямейныя святы ў іх, якія традыцыі існуюць у сем'ях.

свернуть

ДЗЕНЬ СЯМЕЙНЫХ СПРАЎ

22.04.2023

22 красавіка 2023 года для вучняў установы адукацыі было праведзена мерапрыемства «Чаму ж мне не пець… », дзе вучні пабывалі ў віртуальным падарожжы па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні тычыліся самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі і гісторыі.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦАВІТЫХ ЛЮДЗЕЙ

15.04.2023

15 апреля в Матьковской школе прошла конкурсно-игровая программа "В мире профессий", в ходе которой учащиеся в игровой форме закрепили и пополнили уже имеющиеся знания о профессиях. Ребята отвечали на вопросы, отгадывали загадки, разгадывали кроссворды. Дети показали свою смекалку, быстроту реакции, мышление, умение работать в команде.

свернуть

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЕЙ

08.04.2023

Спартыўныя гульні абуджаюць у дзяцей дух спаборніцтва, імкненне да перамогі. Сёння навучэнцы  школы прынялі ўдзел у спартыўным марафоне “Рух- гэта жыццё”, падчас якого вучні развівалі спрытнасць, хуткасць, пачуццё ўзаемадапамогі, лідэрскія якасці. А пасля пяклі велікодныя прысмакі, пілі сайт, размаўлялі. Было весела і смачна.

свернуть

ДЗЕНЬ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

02.04.2023

1 красавіка навучэнцы  школы  прынялі ўдзел у віктарыне "Каб любіць Беларусь нашу мілую...". Дзве каманды "Пралеска' і "Вяснянка" спаборнічалі паміж сабой. Выконвалі розныя заданні, адгадалі загадкі, ўзгадвалі прыказкі і вершы пра нашу цудоўную Беларусь, таму што гэта краіна, дзе мы не толькі нарадзіліся, але і краіна нашай будучыні, таму што кожны з нас з’яўляецца сапраўдным грамадзянінам, сапраўдным патрыётам свайго краю – нашай прыгожай сінявокай Беларусі. У выніку усе удзельнікі атрымалі зарад духоўнай энергіі і адчулі гонар за тое, што кожны з'яўляецца часткай нашай Радзімы.

свернуть

ДЗЕНЬ СЯМЕЙНЫХ УСПАМІНАЎ

25.03.2023

Сям'я - самае дарагое, самае галоўнае, што ёсць у жыцці кожнага чалавека. Менавіта ў сям'і мы вучымся любіць, быць адказнымі, клапаціцца і паважаць адзін аднаго. У субботу 25 сакавіка навучэнцы ДУА "Мацькаўская базавая школа" прынялі ўдзел у выставе фотаздымкаў " Разам весялей", дзе кожны вучань прэзентаваў традыцыі і заняткі сваёй сям'і, а таксама паказаць любоўю да сваіх родных і гонар за сваіх блізкіх.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

18.03.2023

18.03 прошло мероприятие для учащихся, в ходе которого ребята познакомились с широким спектром профессий, узнали какие актуальные и наиболее востребованные вакансии в Беларуси, поговорили о профессиях их родителей, узнали основные "ключи" на пути к работе своей мечты. Мероприятие прошло в формате интеллектуальной игры -викторины.

свернуть

ДЗЕНЬ СПАРТЫЎНЫХ ГУЛЬНЯЎ

11.03.2023

11 сакавіка 2023 года для вучняў установы адукацыі было праведзена мерапрыемства “Моладзь # Здароўе”.

 Праблема здароўя школьнікаў сёння вельмі актуальная. Педагогі ўсё больш усведамляюць, што менавіта яны могуць зрабіць для здароўя вучня значна больш, чым лекар. Менавiта таму, на мерапрыемстве вучням былі дадзены парады як каштоўна адносіцца да свайго здароўя.

свернуть

ДЗЕНЬ РОДНАЙ ПРЫРОДЫ

05.03.2023

Сярод прастораў нашай краіны ёсць край, дзе мы жывем, дзе наш родны дом, наша зямля. І дзе б мы ні былі, куды б мы не ездзілі, мы заўсёды будзем успамінаць сваю родную прыроду.
Пагаварыць аб дзіўным свеце прыроды роднага краю, падзяліцца сваімі ведамі аб яе таямніцах, успомніць мудрыя прыказкі і прымаўкі навучэнцы змаглі на экалагічнай гульне-віктарыне "Знаўцы прыроды", якая прайшла 4 сакавіка 2023 года.
Дзеці бліскуча справіліся з усімі заданнямі, прадэманстравалі свае веды і клопат аб навакольным асяроддзі.

свернуть

ДЗЕНЬ СЯМЕЙНЫХ ТРАДЫЦЫЙ

25.02.2023

Сямейныя традыцыі - гэта ўласцівыя сям'і нормы і стыль паводзін, звычкі і погляды, а таксама традыцыі, што перадаюцца ў спадчыну.

Менавiта таму, у шосты школьны день дзецi ўзгадалi свае сямейныя традыцii i з задавальненнем адлюстравалi iх у калажы.

Так як сям'я і сямейныя традыцыі - гэта аснова выхавання дзяцей.

свернуть

ДЗЕНЬ ПАТРЭБНЫХ СПРАЎ

18.02.2023

23 лютага ўся наша краіна святкуе Дзень абаронцы Айчыны. Гэты дзень лічаць не толькі днём нараджэння Чырвонай Арміі, колькі, днём сапраўдных мужчын – абаронцаў у шырокім сэнсе гэтага слова. Напярэдадні свята, у суботу 18 лютага, вучні нашай школы падрыхтавалі для сваіх родных мужчын падарункі. Усю сваю любоў і павагу яны ўклалі ў свае працы, каб у Дзень абаронцы Айчыны павіншаваць сваіх татаў, дзядуляў, братоў са святам мужнасці і гераізму.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

11.02.2023

Здароўе - галоўны фактар чалавечага жыцця. Усе мы хочам быць прыгожымі і здаровымі. А што для гэтага патрэбна? Адказ на гэтае пытанне навучэнцы атрымалі 12 лютага 2023 года. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Усе пра здароўе я ведаю”. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве і з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны.

свернуть

ДЗЕНЬ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

04.02.2023

 04.02 прошло мероприятие под названием "Живая история ", данное мероприятие прошло в форме викторины. Учащиеся отвечали на вопросы, выполняли задания, тем самым развивавали свои интеллектуальные способности.

 

свернуть

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЕЙ

28.01.2023

28 января учащиеся учреждения образования  продолжили участие в проекте «Друзья Нового театра».

Ребята посмотрели спектакль «Как важно быть серьёзным» Оскара Уайльда. Данное произведение относится к группе «великосветских комедий», написанных О.Уайльдом в первой половине 1890-х «в угоду обывательским вкусам». На первый взгляд автор не затрагивает в этой пьесе никаких серьёзных вопросов, однако на самом деле важное место в ней занимают темы пошлости и ханжества.

Бернард Шоу назвал пьесу «чрезмерно забавной», Герберт Уэллс –  «свежей», Уистен Оден – «словесной оперой».

 

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАФЕСІЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ

21.01.2023

21.0.2023 года ў рамках дня прафесійнай аріентацыі з навучэнцамі  школы была праведзена дыдактычная гульня "Угадай прафесію". Вучні, падзяліліўшыся на 2 каманды, з захапленнем адгадвалі літары і словы ў прапанаваных заданнях, паказалі свае добрыя веды і нават адкрылі для сябе невядомыя да гэтуль новыя прафесіі. У выніку перамагло сяброўства, а дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі.

 

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ 

14.01.2023

Удзельнікі "Гадзіны забаў" са спартыўным задорам  гулялі ў розныя гульні,перамагалі ў эстафетах.Спрыт ,хуткасць і весялосць прысутнічалі на працягу  ўсе́й  спартыўнай гадзіны.

свернуть

ДЗЕНЬ СЯМЕЙНЫХ СПРАЎ

24.12.2022

24 снежня для вучняў адбылося мерапрыемства "Бацькоўскі дом – усяму пачатак”, прысвечанае папулярызацыі і пашырэнню сфер выкарыстання беларускай мовы і народных традыцый. Дзеці чыталі вершы, абмяркоўвалі прыказкі, распавядалі пра беларускія нацыянальныя стравы. Прыемныя ўражанні і добры настрой застануцца надоўга ў удзельнікаў мерапрыемства.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦАВІТЫХ ЛЮДЗЕЙ

17.12.2022

17 декабря прошёл новогодний мастер-класс по созданию ёлочного украшения.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

10.12.2022

 Ва ўсе часы людзі адзначалі важнасць гульні для агульнага развіцця дзіцяці і неабходнасць ужывання яе ў выхаванні. Гульні пранікалі ва ўсе сферы жыцця чалавека. Гульня як забава - адно з самых карысных заняткаў, паколькі забяспечвае здароўе, даўгалецце; дапамагае ўсталёўваць добрыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі; здымае псіхічныя перагрузкі; вучыць адпачываць і весяліцца; забяспечвае радаснае самаадчуванне. І тут вось спатрэбіліся старыя і добрыя «дваровыя» гульні нашых бацькоў і дзядоў,  з якімі  ў суботу, 10 снежня, пазнаёміліся  вучні нашай школы. З задавальненнем  гулялі ў  “Ручаёк”, “Калечка”, “Залатыя вароты” і многія іншыя «дваровыя»  гульні. Было вельмі весела і цікава. Шмат новага даведаліся дзеці пра дзяцінства сваіх продкаў.

свернуть

ДЗЕНЬ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

03.12.2022

03.12.2022 года з вучнямі была праведзена інтэлектуальная віктарына " Героі былых часоў". Навучэнцам было прапанавана адказаць на пытанні ў чатырох катэгорыях: "Гістарычная асоба", "Юныя героі", "Гарады-героі" і "Літаратурны конкурс". Дзеці прадэманстравалі добрыя веды па гісторыі і літаратуры, а таксама расказалі аб некаторых героях Вялікай Айчыннай вайны.

свернуть

ДЗЕНЬ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ З СЯМ'ЕЙ

26.11.2022

У суботу прайшло спартыўнае свята "Разам весела гуляць!" У якiм прынялi  ўдзел вучнi i iх бацькi. Мэтай мерапрыемста было ўмацаванне здароўя вучняў i iх бацькоў, а таксама выхаванне любові да фізічнай культуры і спорту, пачуцця дружбы. Было весела, захапляльна i вельмi цiкава.

У ходзе мерапрыемства навучэнцы падзяліліся старымі сямейнымі фотаздымкамі, распавялі аб сваіх традыцыях, звычаях, пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі адзін аднаго, тым самым даведаліся шмат новага і цікавага.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

19.11.2022
19 лістапада для вучняў прайшоў брэйн-рынг “Сто дарог – адна твая ”, дзе вучні змаглі 
расшырыць свае ўяўленні аб прафесіях і спецыяльнасцях, што магчыма дапаможа  вучням
больш дакладна сфарміраваць свой прафесійны выбар.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАПАГАНДЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

12.11.2022

12 лістапада для вучняў было праведзена спартыўнае свята “Я здароўе зберагу - сам сабе дапамагу". Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел ва конкурсах дадзенага спартыўнага свята.

свернуть

ДЗЕНЬ СЛАВУТЫХ ЗЕМЛЯКОЎ

05.11.2022

Віртуальнае падарожжа «Славутыя імены Бацькаўшчыны»

свернуть

ДЗЕНЬ ШКОЛЬНЫХ ТРАДЫЦЫЙ

30.10.2022

ДЗЕНЬ СЯМЕЙНЫХ САКРЭТАЎ

22.10.2022

У розныя часы, у розных народаў каштоунасцi  могуць быць рознымi, але ёсць адна, вельмi важная для любого чалавека ў любы час - гэта сям'я. Каб сфармiраваць у навучэнцаў уяўленнi аб сямейных каштоўнасцях у сучасных сем' ях, 22 кастрычнiка з вучнямi быў праведзены трэнiнг "Дрэва сямейных каштоўнасцяў", якi дапамог дзецям раскрыць сакрэты шчаслiвай сям'i.

                                                                                                                                                                                          

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАЦОЎНАГА ВЫХАВАННЯ

15.10.2022

 У час познавальнай гульні вучні  даведаліся аб новых прафесіях.Актыўна разгадвалі  віктарыну і з цікавасцю адгадвалі  інструменты, якімі карыстаюцца людзі розных прафесій.

свернуть

Дзень здароўя

08.10.2022

8 кастрычніка для вучняў прайшла інтэрактыўная гульня “Вучыцца быць здаровым і целам, і душой”, дзе вучні змаглі расшырыць свае ўяўленні аб здаровым ладзе жыцця і больш уважліва навучыліся адносіцца да свайго здароўя, а таксама мадэляваць жыццёвыя перспектывы з пазіцыі каштоўных адносін да здароўя.

свернуть

ДЗЕНЬ РОДНАЙ ЗЯМЛІ

01.10.2022

1 кастрычніка для вучняў прайшла краязнаўчая віктарына “Ці ведаеш ты гісторыю роднага краю?”, дзе дзеці змаглі не толькі прадэманстраваць свае веды, але набыць новыя і цікавыя звесткі аб развіцці і станаўленні свайго мікрараёна.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАФЕСІЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ

17.09.2022

Каб стаць прафесіяналам, майстрам сваёй справыі, трэба падумаць пра выбар прафесіі яшчэ  ў школе. Пытанне  выбару прафесіі за адзін дзень не можа быць вырашана. Неабходна вяртацца да яго зноў і зноў пасля чытання кніг, прагляду фільмаў, размоў з настаўнікамі і бацькамі пра працу і прафесіі. У рэшце рэшт, галоўнае: шчасце, калі чалавек атрымлівае  задавальненне  маральнае і матэрыяльнае ад любімай прафесіі.

Для навучэнцаў нашай школы 17.09 была наладжана гульня поле цудаў "Сусвет прафесій" , пад час якой дзеці даведаліся шмат цікавага пра розныя  прафесіі  і зрабілі важную выснову:   галоўная справа   зараз -   гэта вучоба,  атрыманне добрых ведаў, каб у будучыні  выбіраць цікавую і карысную працу і стаць сапраўднымі прафесіяналамі.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

10.09.2022

10.09.2022 г. вучнi прынялi удзел у гульне - практыкуме "Шкодныя звычкi". У ходзе гульнi дзецi знайшлi адказы на пытанне, што такое "звычкi", навучылiся вызначаць шкодныя i карысныя, устаноулiваць узаемасувязь памiж звычкамi i наступствамi, якiя яны за сабой вабяць. Таксама кожны расказау аб сваiх карысных звычках, запiсау iх на зелёным лiстку i прымацавау на "Дрэва Карысных Звычак". А усе шкодныя былi написаны на чырвоных лiстках i зачынены у куфары. На прыканцы гулнi дзецi зрабiлi выснову, што ад шкодных звычак трэба пазбауляцца i весцi здаровы лад жыцця.

свернуть

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

03.09.2022

Вучні школы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні " Кніга - крыніца ведаў," Актыўна адгадвалі аўтараў твораў,герояў апавяданняў.Узгадалі ,як прыйшла да нас першая кніга.Падзяліліся ўражаннямі аб сваім любімым творы.

свернуть

ДЗЕНЬ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН

28.05.2022

У апошнюю суботу навучальнага года вучнi пачатковых класау прынялi yдзел у гульнявой праграмме "Прывiтанне, лета!". Дзецi весялiлiся, адказвалi на пытаннi, адлюстравалi у малюнках свае мары на лета. У канцы мерапрыемства вучнi узгадалi правiлы бяспекi у час летняга адпачынку.

свернуть

ДЗЕНЬ СПАРТЫЎНАЙ ДРУЖБЫ

21.05.2022

21 мая 2022 года сярод навучэнцаў 5-9 класаў было праведзена спартыўнае свята «Сябар у бядзе не кіне…». Мэтай гэтага мерапрыемства было: далучаць дзяцей да здаровага ладу жыцця; развіваць спрыт, увагу, памяць, мысленне, каардынацыю рухаў, рухомасць; прывіваць любоў да спорту, развіваць спартыўны інтарэс, выхоўваць пачуццё калектывізму і сяброўскіх адносін. Дзеці з задавальненнем і карысцю правялі свой вольны час, праверылі сябе на трываласць сяброўскіх адносін.

свернуть

ДЗЕНЬ МУЖНАСЦІ(патрыятычны накірунак)

07.05.2022

9 мая уся наша краiна адзначае 77 год з дня вялiкай Перамогi. Гэта адно з самых значных свят. Вучнi пачатковых класау прынялi удзел у конкурсе малюнкау "Пераможны май". Дзецi адлюстравалi у малюнках свае адносiны на гiстарычных падзей ваенных гадоу, да свята Перамогi.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАФЕСІЙ

30.04.2022

Свет прафесій шырокі і разнастайны, аднак чалавек, як правіла, мае ўяўленне толькі пра малую яго частку. Чым менш іх вядома, тым вузей поле для выбара. Акрамя таго, нават тыя віды дзейнасці, якія, здавалася б, добра вядомыя, далёка не заўсёды адпавядаюць нашым уяўленням. Таму перш чым вызначыцца ў выбары прафесіі, трэба паспрабаваць пазнаёміцца ​​са шматлікімі з іх.

З мэтай дапамагчы навучэнцам усвядоміць прафесійны выбар і адказнасць за яго, а таксама замацаваць разуменне адрозненняў прафесіі ад іншых відаў працоўнай дзейнасці 30 красавіка 2022 года сярод навучэнцаў 5-9 класаў  прайшла гутарка з элементамі трэнінгу «Выбар прафесіі – сур'ёзны крок», падчас правядзення якой навучэнцы пазнаёміліся з разнастайнасцю прафесій, а таксама пастараліся выявіць сваю прафнакіраванасць

свернуть

ДЗЕНЬ ВЯСЁЛЫХ ВЫПРАБАВАННЯЎ

23.04.2022

23. 04.2022 года в рамках шестого школьного дня для учащихся 3-4 классов прошла игровая программа" Детские развлечения",а для учащихся 5 класса прошла шуточная викторина "Чудеса в шляпе".
Всем известна польза, которую приносят викторины - это и тренировка для ума и расширение кругозора, да и просто возможность весело провести время. Ребятам были представлены вопросы, которые помогли им проверить свои знания в различных областях. Ребята дружно отвечали на шуточные вопросы.

свернуть

ДЗЕНЬ СПОРТУ (фізкультурна-аздараўленчы накірунак)

16.04.2022

У час спартыунай гульнi-вiктарыны вучнi былi задорныя i вясёлыя, паказалi свае веды на спартыуную тэматыку.
Спартыуная гульня здольная змянiць адносiны дзяцей да навакольнага свету, расфарбаваць яго яркiмi колерамi.

свернуть

ДЗЕНЬ РОДНАЙ ЗЯМЛІ

09.04.2022

   Цікава і займальна  прайшоў шосты школьны дзень 9 красавіка.  Для навучэнцаў пачатковых класаў быў наладжаны конкурс чытальнікаў вершаў «Мая родная Беларусь». Вучні сабраліся дзеля таго, каб спасцігнуць таямніцы паэзіі, падзяліцца сваімі літаратурнымі перавагамі.

 Навучэнцы прачыталі вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі натхнённа і эмацыйна выказвалі сваю любоў да роднай мовы і Бацькаўшчыны праз вершы! Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі вывад, што беларуская мова вельмі прыгожая і мілагучная, а яшчэ тое, што валодаць і размаўляць на ёй павінен умець кожны сумленны беларус і  завяршылі сустрэчу  фразай « Я размаўляю па-беларуску таму, што… »

    Лепшыя чытальнікі былі ўнагароджаны салодкімі падарункамі.

 

свернуть

ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ

02.04.2022

02.04.2022 года в учреждении образования  прошло мероприятие "Две подружки - две сестры", посвящённое Дню единения народов Беларуси и России. Именно в этот день в 1996 году был подписан договор об образовании Сообщества двух государств. Мероприятие проходило в виде виртуального путешествия, в ходе которого ребята узнали об истории подписания договора, "попутешествовали" по знаменитым местам Беларуси и России, познакомились с общими традициями и общей историей наших народов.

свернуть

ДЗЕНЬ БЕРАЖЛІВАСЦІ І ЭКАНОМІІ

26.03.2022

Для учащихся 3-4 класса прошёл конкурс рисунка «Мы за Бережливость!»

Основная цель конкурса была направлена на   экологическое воспитание и бережное отношение подрастающего поколения к природным ресурсам, бережливого отношения к энергоресурсам.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

19.03.2022

У стагоддзе тэхнічнага прагрэсу і развіцця касмічных тэхналогій за ўсё даражэй застаецца, вядома ж, здароўе! Здароўе чалавека - гэта галоўная каштоўнасць у жыцці. Здароўе не купіш за грошы. Быць здаровым - натуральнае жаданне чалавека, рана ці позна ўсе задумваюцца аб сваім здароўі. Кожны з нас павінен усведамляць, які гэта бясцэнны скарб.

Вось гэтае жаданне і аб'яднала навучэнцаў 5-9 класаў пад час правядзення конкурсна-гульнявой праграмы  «Здароўе - гэта сіла!», якая прайшла 19.03.2022г.  на базе школы. Галоўнай мэтай якой было фарміраванне ў падрастаючага пакалення ўяўлення аб важнасці і значнасці здаровага ладу жыцця, прывіццё цікавасці падрастаючага пакалення да спорту.

свернуть

ДЗЕНЬ ДОБРАГА НАСТРОЮ

12.03.2022

В рамках 6-го школьного дня для учащихся 3 - 4 классов была проведена веселая и познавательная викторина "Говорун-шоу"

Для учащихся 5-9 классов прошла игра - викторина "Мартовская усмешка". В ходе игры ребята определяли характерные признаки весны, демонстрировали свои знания о лесных животных и их образе жизни, пробовали узнавать и называть перелетных птиц. Игра - викторина помогла учащимся обобщить свое представление о весенних изменениях в природе. Дети активно отвечали на вопросы, а в завершение были определены победители.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРЫРОДЫ

05.03.2022

Прырода, як раненая птушка, крычыть, просiць нас аб дапамозе. Мы павiнны ведаць аб тым, як зберагчы прыродныя багаццi для тых, хто будзе жыць на Зямлi пасля нас. Вось пра гэта даведалicя вучнi ў час гульнi-вiктарыны "Экалагiчная вандроўка".

 Для навучэнцаў 5-9 класаў было арганізавана мерапрыемства «Свая гульня». Спачатку мерапрыемствы вядучым раскрыта актуальнасць і мэта маючай адбыцца дзейнасці. З дапамогай відэароліка аб навакольным асяроддзі створаны спрыяльны эмацыйны фон. Мерапрыемства прайшло ў гульнявой форме. Гульня праходзіла ў высокім тэмпе, з пастаяннай зменай дзейнасці, што падтрымлівала цікавасць да таго, што адбываецца ў навучэнцаў.( Вось і зачынена апошняя старонка нашага часопіса. Я думаю, кожны з вас зразумеў, што прыроду трэба берагчы і дапамагаць ёй, як сябру.)

свернуть

ДЗЕНЬ ПАТРЫЯТЫЗМУ

26.02.2022

 Беларусь! Старонка дарагая,

Мне без цябе – як дрэву без вады.

Для навучэнцаў 3-4 класаў у суботу, 26 лютага,  быў наладжаны вусны часопіс “Каб любіць Беларусь маю любую…”. Дзеці  пагарталі старонкі вуснага часопіса, каб яшчэ раз пагаварыць пра нашу родную краіну, імя якой Беларусь, пра родную прыроду, пра  славутых землякоў, пра  усё тое, што павінен ведаць кожны, нават самы маленькі, грамадзянін нашай Радзімы. Мы жывем тут, тут жывуць нашы  таты і мамы,  бабулі  і дзядулі. І мы, грамадзяне Беларусі, ганарымся тым, што жывём у мірнай, прыгожай краіне, дзе жыве і працуе на карысць роднай зямлі мужны, працавіты, шчыры, добразычлівы беларускі народ.

Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшоў дыспут «Ці ёсць месца подзвігу ў мірны час?». Учынкі чалавека не праходзяць бясследна, яны ўсе ацэньваюцца з пазіцыі карысці для сваёй Айчыны і народа. Дабро, працавітасць і любоў да Радзімы было каштоўнае ва ўсе часы. Зло не можа здзейсніць добрыя справы. Але хто ён гэты герой? У якой краіне нараджаюцца і жывуць гэтыя людзі? Можа, патрэбны асаблівыя ўмовы, каб з'явіліся героі? Можа, гэта людзі асаблівай прафесіі? На ўсе гэтыя пытанні вучні  пастараліся адказаць падчас правядзення дыспуту.

свернуть

ДЗЕНЬ ТВОРЧЫХ СПРАЎ

19.02.2022

Коллективное творчество – это не только увлекательное мероприятие, но и возможность отвлечь ребенка от электронных гаджетов и провести время с пользой для здоровья. В субботу в нашем образовательном учреждении для учащихся начальных классов прошел КТД «Зимний пейзаж», который способствовал развитию памяти, внимания и творческих способностей учащихся.

 В рамках шестого школьного дня для учащихся 5-9 классов было проведено мероприятие "Вторая жизнь старым вещам", цель которого расширить представления детей об экологической и экономической безопасности.
Проблема утилизации мусора актуальна для всех стран мира. По этой причине всё большее значение преобретает переработка и вторичное использование отходов нашей планеты. Ребятам было предложено просмотреть презентацию о позитивном отношении к экологической грамотности и экологической культуре. Дети смогли познакомиться с различными способами применения старых вещей и бросовых отходов в целях сохранения окружающей среды. Ребята с большим интересом обсуждали представленный материал, а также предложили свои идеи использования ненужных вещей.

свернуть

ДЗЕНЬ ФІНАНСАВАЙ ГРАМАТНАСЦІ

12.02.2022

12 лютага для навучэнцаў 5-9 класаў быў арганізаваны круглы стол «Аб важнасцi зберажэнняў», пад час якога вучні даведаліся пра гісторыю зберажэнняў, пра довады на карысць стварэння ўласных назапашванняў, прынцыпы планавання бюджэту і правілы зберажэнняў.  Гаварылі пра тое, як правільна распараджацца грашыма. Плыць у жыцці па цячэнні не заўсёды добра, часам трэба ўмець змагацца, а для гэтага патрэбны веды і абавязкова яны павінны быць у эканамічнай галіне.  Добра авалодаўшы імі, нас будзе ўжо не так проста ўвесці ў зман і збіць з намечанага шляху!  Мерапрыемства аказалася цікавым і карысным.

свернуть

ДЗЕНЬ ЭКАЛОГІІ

05.02.2022

 5 лютага для пачаткоўцаў была арганізавана віктарына «Сябры прыроды». Мерапрыемства спрыяла замацаванню і пашырэнню ведаў вучняў аб прыродзе роднага краю,  фарміраванню правільных паводзін у навакольным асяроддзі,   выхаванню беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя. Навучэнцы  не толькі паказалі свае веды, але і папоўнілі іх новымі цікавымі звесткамі пра жывёл, прыродныя з'явы і прыкметы.

 Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшла гульня інтэлектуальная віктарына «Экалагічнае асарці», галоўнай мэтай якой  з'яўлялася пашырэнне і паглыбленне экалагічных ведаў навучэнцаў, выхаванне беражлівых адносін да прыроды.

         Пад час правядзення віктарыны неабходна было высветліць, наколькі добра навучэнцы  ведаюць родную прыроду. Яна як ніколі сёння мае патрэбу ў абароне, клопаце і каханні. Рабяты з задавальненнем адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў абмеркаванні вырашэння экалагічных праблем.  Перамогу атрымалі ў гульні тыя, хто сапраўды добра ведае жыццё звяроў, раслін, птушак, насякомых, а самае галоўнае -  ўмее правільна паводзіць сябе на прыродзе, гатовы яе засцерагаць.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ ЗЛАЧЫНСТВАЎ І ПРАВАПАРУШЭННЯЎ

29.01.2022

29 студзеня - бяспечная субота. На выхаванне адказных паводзін на дарозе, культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця  была накіравана квэст- гульня“Краіна Бяспекі” для вучняў 3 – 4 класаў.

свернуть

ДЗЕНЬ ВЫРАТАВАЛЬНІКА

22.01.2022

Выратавальнік – прафесія гераічная, таму што выратавальнік валодае усімі якасцямі героя.
Выратавльнік – прафесія небяспечная, таму што людзі гэтай прафесіі ставяць пад небяспеку свае жыццё.
Выратавальнік – прафесія цікавая, таму што яна складаецца з розных прафесій: пажарніка, вадзіцеля, урача, альпініста, вадалаза. Кругавая гутарка “Выратавальнік – мужная прафесія”, якая прайшла з вучнямі пачатковых класаў 22 студзеня, пазнаёміла дзяцей з асаблівасцямі гэтай цікавай прафесіі.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

15.01.2022

 Да Дня здаровага ладу жыцця для вучняў пачатковых класаў былі арганізаваны рухомыя  народныя гульні  «Калі хочаш быць здаровым». Дзеці карысна і весела бавілі час у школе: гулялі у розныя народныя гульні, спаборнічалі ў хуткасці і спрыце, праяўлялі свае фізічныя і маральныя якасці. Дамоў дзеці вярталіся ў бадзерым настроі.

  

                                             Здароўе - не ўсё, але ўсё без здароўя - нішто.

                                                                                                               Сакрат

Для вучняў 5-9 класаў прайшоў круглы стол «Я выбіраю здароўе», падчас правядзення якога навучэнцы пастараліся адказаць на галоўнае пытанне для кожнага чалавека: «Што неабходна рабіць, каб быць здаровым, моцным і развітым?», а таксама абмеркавалі праблемы і вопыт арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы па захаванні і ўмацаванні здароўя школьнікаў, стварылі плакаты па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Падвялі вынік абмеркавання і зрабілі выснову, што для таго, каб быць здаровым, чалавек найперш павінен быць аптымістам, верыць у светлую будучыню, у поспех распачатай справы; падтрымліваць і сябе і навакольных людзей сваім добрым настроем.     

Калі чалавек клапоціцца аб сваім здароўі: дыхае чыстым паветрам, есць здаровую, свежую ежу, шмат рухаецца; беражэ зрок, апранаецца па надвор'і, мы кажам, што гэты чалавек вядзе здаровую выяву жыцця. Здаровы чалавек сустракае менш перашкод на дарозе, якая вядзе да шчасця. Аднак, каб не спатыкнуцца, чалавек павінен быць навучаны, ведаць асновы здаровага ладу жыцця, г.зн. абраць для сябе здароўе.

 

 

 

свернуть

Дзень зімовых дзівосаў

08.01.2022

Майстар-клас "Цуды на Каляды ". Вучні пачатковых класаў выраблялі рукавічкі для Снягуркі і Дзеда Мароза.

Гульня-віктарына "Дванаццаць месяцаў" па матывах казак прайшла для навучэнцаў 5-8 класаў. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні, выконвалі розныя заданні на казачную тэматыку. Усе прысутныя вельмі добра правялі час. Завяршаючы навагоднія святы і зімовыя канікулы, мерапрыемства атрымалася вясёлым і цікавым. Дзеці не толькі паказалі свае выдатныя веды, але і атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

свернуть

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

18.12.2021

У Дзень беларускага кiно для вучняў пачатковых класаў быў арганiзаваны прагляд беларускiх мультфiльмаў. Дзецi з задавальненнем паглядзелi такiя мультфiльмы, як "Дзед", "Пiлiпка", "Бегла мышаня па траве" .
Яшчэ раз узгадалi пра тое, колькi цiкавага i захапляльнага створана ў беларускай анiмацыi.

Учащиеся 5-8 классов познакомились с фильмом снятым белорусскими кинематографами  на территории Вилейского района.

«Киндервилейское привидение» — картина, сочетающая в себе разные жанры: готическую комедию, хоррор, фэнтези, семейное кино и даже мелодраму. Многие уже из самого названия наверное догадались, что фильм снят по мотивам известной новеллы Оскара Уайльда «Кентервильское привидение» — такой же смешной и забавной. Его создатели отмечают, что «Киндер-Вилейское привидение», как и её книжный аналог, — картина совсем не страшенная. «Готическая комедия» — забавный «ужастик», просмотр которого ориентирован не только на детей среднего школьного возраста, но и на их родителей.

 

свернуть

ДЗЕНЬ СПОРТУ

11.12.2021

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у спартыўнай гадзіне «Гуляем разам».

Для навучэнцаў 5-9 класаў была арганізавана конкурсна- гульнёвая праграма "Мы за здаровы лад жыцця". Асноўная мэта праведзенага мерапрыемства: далучыць дзяцей да здаровага ладу жыцця праз конкурсныя заданні. Конкурсная праграма ўключала ў сябе шматлікія конкурсы, у якіх дзеці праявілі сваю эрудыцыю і навыкі прымяняць веды ў нестандартных сітуацыях, шукаць правільныя адказы, разгадваць рэбусы і крыжаванкі, зрабілі высновы для сябе на колькі здаровы лад жыцця яны вядуць.

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

04.12.2021

1 снежня – Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень набыў статус штогадовай падзеі ў большасці краін свету і дэманструе міжнародную салідарнасць у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ / СНІД.
4 снежня вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у рабоце круглага стала " Чырвоная стужка як сімвал барацьбы са СНІДам". Дзеці абмеркавалі праблемы, звязаныя з захворваннем, а таксама даведаліся пра сімвал – чырвоную стужку.

Для учащихся 5-9 классов прошло мероприятие "Жизнь без СПИДа. Час вопросов и ответов", приуроченное ко Всемирному дню борьбы со СПИДом.
- Что такое ВИЧ-инфекция и СПИД?
- Чем они отличаются?
- Как развиваются эти заболевания?
- Как можно заразиться ВИЧ и через что СПИД не передаётся?
-Что может сделать каждый человек, чтобы эти страшные болезни не развивались?
Эти и другие вопросы были подробно рассмотрены с учащимися, ответы на которые были представлены в презентации, которую дети просмотрели. Также, чтобы закрепить свои знания, ребята ответили на вопросы викторины "Да или нет".

свернуть

ДЗЕНЬ КАРЫСНАГА ІНТЭРНЭТУ

27.11.2021

У шосты школьны дзень, для вучняў пачатковых класаў была праведзена кругавая гутарка "Мы i Інтернэт". Пад час мерапрыемства вучнi паглыбiлi свае ўяўленнi аб уплыве камп'ютэра на здароўе дзяцей, узгадалi правiлы карыстання Інтэрнэтам, падзялiлiся думкамi, як выхоўваць павагу да асабiстага здароўя.

Вучні 5-9 класаў удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў " Мой бяспечны интэрнэт".

свернуть

СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ДЗІЦЯЦІ

20.11.2021

                                                                                                            Все говорят:                                                                                    жестокий век!

                                                                       Но разве дело только в веке?

                                                                       Во всём повинен человек.

                                                                      За всё в ответе человеки.

 

         20 лістапада сярод  вучняў 5-9 класаў прайшоў брэйн-рынг «Прававы эрудыт», пад час правядзення якога вучні  пастараліся сфарміраваць сваю грамадзянскую пазіцыю, адэкватную ацэнку сваіх учынкаў і дзеянняў акружаючых, а таксама замацаваць веды аб прававой культуры і пра неабходнасць з павагай адносіцца да правоў другіх людзей. 

 

свернуть

ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ

13.11.2021

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме " Не жартуй з агнём". У час мерапрыемства дзеці ўспомнілі аб прычынах пажару, аб мерах іх недапушчэння, а галоўнае - усе яны цвёрда вырашылі не жартаваць з агнём, весці прапаганду бяспечных паводзін.

Для вучняў 5-9 класаў  прайшло мерапрыемства "Мая бяспека ў школе i дома". Яго асноўнай мэтай было замацаванне вучнямi асноўных правiл бяспечных паводзiн як у школе, так i дома". Настаўнiк падрабязна растлумачыў вучням наступныя пытаннi:

- Як пазбегнуць пажару?

- Як не правалiцца пад лед?

- Цi можна чапаць невядомыя прадмета?

- Як правiльна паводзiць сябе на вулiцы?

- Як не стаць ахвярай злачынства?

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

06.11.2021

   У цяперашні час адзначаецца пагаршэнне стану здароўя сучасных школьнікаў.  Павышаецца  рост захворванняў, зніжаецца фізічны ўзровень развіцця дзяцей. Адна з прычын – маларухомы лад жыцця, дэфіцыт рухальнай актыўнасці.Рухомая гульня – адна з істотных патрэбаў  дзіцяці і важная крыніца развіцця.У гульні рэалізуюцца актыўнае развіццё мышачнай сістэмы, выхад назапашанай энергіі, кемлівасць і спрыт. Вынік рухомай гульні для дзяцей складаецца не толькі ў выйгрышы, хоць і гэта важна, але і ў тым, каб адчуваць радасць руху, фізічных намаганняў пры пераадоленні розных перашкод у гульні. У суботу, 6 лістапада, навучэнцы пачатковых класаў  карысна і весела бавілі час у школе. Дзеці гулялі ў розныя рухомыя гульні, спаборнічалі ў хуткасці і спрыце, праяўлялі свае фізічныя і маральныя якасці. Дамоў дзеці вярталіся ў бадзерым настроі.

свернуть

ДЗЕНЬ ШКОЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ

30.10.2021

   Кожны чацвёрты панядзелак кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень школьных бібліятэк. Гэтае свята адзначаецца ў многіх краінах ужо на працягу многіх гадоў, пачынаючы з 1999 года. Самае галоўнае багацце бібліятэкі - гэта кнігі. Кніга- адно з цудаў, створаных чалавецтвам. З кнігі мы даведаемся пра ўсё у свеце, яна вядзе нас у цікавае падарожжа ў краіну ведаў, у краіну сапраўднага, мінулага і будучага. У суботу, 30 кастрычніка,  для пачаткоўцаў прайшоў майстар-клас "Лекі для кнігі", прысвечаны рамонту старых і пашкоджаных кніг бібліятэкі.

      Навучэнцы даведаліся, як адрамантаваць пашкоджаныя кнігі, як правільна захоўваць новыя кнігі і як  іх даглядавць, як правільна з імі звяртацца, не ірваць, не маляваць на  старонках, па меры неабходнасці падклейваць іх самастойна або з дапамогай старэйшых. З дапамогай нажніц, клею, алоўкаў, лінейкі, паперы і скотчу дзеці адрамантавалі некалькі кніг.У канцы мерапрыемства дзеці прачыталі вершы і казкі з адрамантаваных кніг.

свернуть

23 кастрычніка - ДЗЕНЬ ДОБРЫХ СПРАЎ

23.10.2021

С целью духовно-нравственного воспитания детей и формирования у них ответственности за свои поступки, 23 октября был проведён круглый стол "Сделай шаг навстречу Доброте". На мероприятии ребята рассуждали о добре и зле, учились анализировать собственные поступки и поступки других, вспоминали пословицы и поговорки на данную тему. На мероприятии была теплая атмосфера, а в завершении ребята продемонстрировали смайлики с изображением своего дружелюбного настроения.

свернуть

16 кастрычніка - Дзень Матулі

16.10.2021

День матери – достойнейший из дней,

И мы поздравим с нежностью в глазах

Своих родных, любимых матерей.

Среди учащихся начальных классов прошёл конкурс рисунков « Всё начинается с матери». Ребята активно приняли участие в конкурсе, чтобы ещё раз с помощью цветных карандашей и красок выразить мамам свою любовь и уважение.

Третьеклассники рассказывали о профессиях своих мам.

свернуть

9 кастрычніка - Дзень здароўя

09.10.2021

9 кастрычніка для навучэнцаў пачатковых класаў адбылася віктарына “Падарожжа ў краіну Здароўя”

Здароўе – гэта самая вялікая каштоўнасць для чалавека. Сёння вельмі модна і прэстыжна быць здаровым. Правільнае харчаванне, фізічныя нагрузкі, прагулкі на свежым паветры з’яўляюцца неад’емнай часткай сучаснага маладого чалавека. Такія звычкі важна выхоўваць з дзяцінства.  Дзеці выконвалі розныя заданні, накіраваныя на фарміраванне здаровага ладу жыцця, актыўна адказвалі на пытанні, паказвалі добрыя веды па дадзенай тэме. У ходзе мерапрыемства навучэнцы пашырылі веды пра правілы гігіены, навучыліся складаць правільны рэжым дня, даведаліся новае пра вітаміны і прадукты, у якіх яны ўтрымліваюцца.За ходам віктарыны сачылі дарослыя  - мамы і бабуля вучняў. А пасля усе разам гулялі ў гульні ў спартыўнай зале. У чарговы раз школьнікі змаглі пераканацца ў тым, што самае галоўнае для чалавека – гэта здароўе. Дзякуй  дзецям  і бацькам за актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

Для вучняў 5-9 класаў прайшла гуль-ня-падарожжа «Сакрэты здароўя». Пад час якой рабяты пастараліся ўспомніць  і раскрыць сутнасць 6-і галоўных сакрэтаў  здароўя, пазнаёміліся з простымі  сродкамі, яго  падтрымання і захоўвання.

свернуть

2 кастрычніка - ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА

02.10.2021

У суботу, 2 кастрычніка, вучні пачатковых класаў  падрыхтавалі прыемны  падарунак настаўнікам да іх прафесійнага свята. Дзеці  зрабілі  віншавальную газету з пажаданнямі "Мой любы  настаўнік”.

 З мэтай развiцця пазнавальнай актыунасцi  для вучняў 5-9 класаў  прайшла гульня-вiктарына "Самы разумны". Вучням была прапанавана работа па станцыях "Казачная", "Загадкавая", "Мульцяшная" i iнш. На станцыi "Зоркае вока"  дзецi павiнны былi знайсцi схаваныя словы на школьную тэму, а таксама разгадать анаграмы. У  ходзе гульнi вучнi паказалі добрыя веды ў розных галiнах,  праявiлі ўвагу, настойлiвасць i кемлiвасць.

свернуть

25 верасня - Дзень, прысвечаны 50-годдзю МЕМАРЫЯЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ «БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ-ГЕРОЙ»

25.09.2021

Шосты школьны день адзначыуся завочнай экскурсiяй "Брэсцкая крэпасць - герой!" і праглядам фільма "Брэсцкая крэпасць".  Вучнi пазнаёмiлiся с гiсторыяй узнiкнення мемарыяльнага комплекса, яшчэ раз узгадалi пра подзвiг народа Ў час Вялiкай Айчыннай вайны. Памяць пра подзвiг воiнаў-герояў павiнна застацца з намi, каб не дапускаць памылак у будучым, каб жыць пад мiрным небам.

свернуть

18 верасня - ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

18.09.2021

У суботу 18 верасня для навучэнцаў пачатковых класаў была праведзена гульня-віктарына "Я. Ты. Мы", пад час якой дзеці гулялі і ўзнаўлялі веды пра Беларусь, пра знакамітых людзей гістарычныя падзеі нашай краіны. У канцы зрабілі важныя высновы: каб быў мір і згода, трэба працаваць і адпачываць разам, ніколі не сварыцца і дапамагаць адзін аднаму.

Сярод навучэнцаў 5-9 класаў прайшоў квэст-круіз "Беларусь - краіна адзінства!", прысвечаны менавіта гэтай даце. Пад час  квэст-круіза навучэнцы з задавальненнем правялі віртуальнае падарожжа па сваёй роднай Беларусі. Кожны з навучэнцаў з задавальненнем  падзяліўся матэрыяламі аб славутых месцах сваёй малой Радзімы, мястэчка, дзе ён пражывае, узаемаадносінах сярод  жыхароў  вёсак, дзе яны пражываюць.   

свернуть

11 верасня - Дзень здароўя

11.09.2021

Дзень здароўя сабраў навучэнцаў ва ўстанове адукацыі ў другую суботу верасня.

Спартыўная эстафета “Здаровыя вучні - здаровая нацыя!" паклікала навучэнцаў пачатковых класаў на школьны стадыён.

Для вучняў 5-9  класаў прайшло мерапрыемства  "Пагаворым пра здароўе". Мерапрыемства было праведзена ў выглядзе пазнавальнай гульні, на якім  вучні  змаглі адказаць на пытанні, паспаборнічаць  у ведах прымавак пра здароўе, пагуляць у ролевыя гульні.

свернуть

4 верасня - Дзень беларускага пiсьменства

04.09.2021

Да Дня беларускага пiсьменства прайшло мерапрыемства з вучнямi пачатковых класаў "Адкуль прыйшла кнiга?". Дзецi актуалiзавалi i пашырылi раней набытыя веды па ўзнiкненнi i распаўсюджваннi пiсьменства i кнiгадрукавання.

 

свернуть

22 мая - Дзень сям'і

22.05.2021

В рамках проведения тематической недели, посвящённой Дню семьи, в субботу, 22.05, для учащихся начальных  классов прошла игровая программа"Моя семья _ моё богатство".

А для  учащихся 5-9 классов прошла викторина "Моя семья". Данное мероприятие было направлено на формирование у учащихся семейных ценностей, воспитание любви и уважения к членам своей семьи. Ребята поучаствовали в конкурсах, в которых были задания на логическое мышление, на развитие памяти и воображения. Детям было предложено вспомнить стихи и  пословицы о семье, ответить на вопросы о родственных отношениях. Мероприятие прошло в тёплой и дружественной атмосфере.

свернуть

10 мая - ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10.05.2021

Кожны год у другую нядзелю мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. 10 мая вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Дзяржаўныя сімвалы", мэтай якой было выхоўваць паважлівыя адносіны да сімвалаў дзяржавы, гонар за нашу незалежную краіну і яе народ . Падчас віктарыны дзеці пашырылі свае ўяўленні об сімвалах нашай краіны, узгадалі тое, што ведалі. Час прайшоў цікава і карысна.

свернуть

5 мая - Дзень, ПРЫСВЕЧАНЫ 76-ГОДДЮ ЗАКАНЧЭННЯ ВАВ

08.05.2021

Напярэдадні свята Вялікай Перамог для навучэнцаў пачатковых класаў быў арганізаваны конкурс малюнкаў "Дзякуй за Перамогу!", мэтай якога было развіваць цікавасць да гістарычнага мінулага нашай краіны, стварыць умовы для фарміравання пачуцця павагі і ўдзячнасці, захавання памяці аб подзвігах нашых салдатаў у час Вялікай Айчыннай вайны.Пасля гутаркі дзеці ў малюнках перадалі свае адносіны і пачуцці да важнай гістарычнай падзеі у гісторыі нашай краіны.

Для вучняў 5-9 класаў прайшоў урок мужнасці “Памятаем, ганарымся, шануем”, падчас якога рабяты  яшчэ раз дакрануліся  да  старонак гісторыі Вялікай Перамогі нашага народа над фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

 

свернуть

24 красавіка - ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ

24.04.2021

  24 красавiка 2021г.,з мэтай фармiравання грамадзянскай адказнасцi, патрыятычнага выхавання i экалагiчных ведаў навучэнцаў, у навучальнай установе адукацыі было праведзена мерапрыемства гутарка-дыспут "Чарнобыль - учора, сення, заўтра". Вучням было прапанавана прагледзiць мультымедыйную прэзентацыю аб Чарнобыльскай трагедыi. Пасля прагляду навучэнцы абмеркавалi з настаунiкам прычыны i наступствы Чарнобыльскай аварыi, пагутарылi аб неабходнасцi беражлiвых адносiн да навакольнага свету, любвi да прыроды.

свернуть

17 красавіка - ДЗЕНЬ ПРАФЕСІЙ

17.04.2021

У суботу вучнi пачатковых класау пазнаемiлiся са старонкамi вуснaга часопiса "Падарожжа у свет прафесiй". Мэтай мерапрыемства было паказаць вучням значнасць прафесiй, працоунай дзейнасцi y жыццi чалавека. У час правядзення мерапрыемства, вучнi падарожнiчалi па старонках часопiса, прымалi удзел у конкурсах, выконвалi розныя заданнi, такiм чынам даведалicя шмат новага пра свет прафесiй.

свернуть

10 красавіка - ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

10.04.2021

Здароўе - важны фактар чалавечага жыцця. Таму фарміраванне правільных звычак, якія дапамагаюць зберагчы здароўе, трэба пачынаць яшчэ з  дзяцінства. Для навучэнцаў пачатковых класаў 10 красавіка была арганізавана віктарына " Я здароўе берагу" Дзеці ўзгадалі правілы здаровага ладу жыцця, паглыбілі свае веды пра шкодныя звычкі і іх уплыў на растучы арганізм.Час прайшоў весела і карысна.

Сярод вучняў 5- 9 класаў прайшла конкурсна-гульнявая праграма "Мы за здаровы лад жыцця", падчас якой рабяты яшчэ раз успомнілі асноўныя правілы здаровага ладу жыцця, стварылі плакат "Зрабі свой выбар!".

свернуть

27 сакавіка - ДЗЕНЬ БЕРАЖЛІВАСЦІ І ЭКАНОМІІ

27.03.2021

У суботу прайшоў конкурс малюнкаў "Эканомія і беражлівасць ў маёй сям'і". Конкурс наглядна паказаў, як дзеці, выкарыстоўваючы малюнкі, могуць растлумачыць, чаму трэба эканоміць энергію і ваду, навошта трэба берагчы прыроду.

свернуть

20 сакавіка - ДЗЕНЬ СПОРТУ

20.03.2021

Для малодшых школьнікаў былі наладжаны спартыўныя гульні “Разам весела гуляць”. Дзеці гулялі ў рухомыя гульні, кожны змог  паказаць свае здольнасці і спрыт.Усім было весела. Час праляцеў непрыкметна і з карысцю для здароўя.

свернуть

13 сакавіка - ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ

13.03.2021

Напярэдадні дзяржаўнага свята — дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 13 сакавіка, з мэтай фарміравання прававых ведаў для навучэнцаў 2-4 класаў была праведзена гутарка-прэзентацыя "Правы і абавязкі маленькага грамадзяніна". У ходзе мерапрыемства дзеці  знаёміліся з асноўным законам краіны - Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У займальнай форме дзецям растлумачаны такія паняцці, як "закон", "парадак", "права". Акцэнт мерапрыемства быў зроблены на правах дзіцяці, а таксама на правах школьніка.

Вучням 5-9 класаў быў прапанаваны прагляд прэзентацыі "Мы грамадзяне сваёй краіны", мэтай якой было пазнаёміць вучняў з сімваламі Беларускай дзяржавы і з іх гісторыяй.

свернуть

6 сакавіка - ДЗЕНЬ ТВОРЧАЙ СПРАВЫ

06.03.2021

Што падарыць матулi на 8 Сакавiка? У гэта веснавое свята сыны i дочкi  iмкнуцца зрабiць сюрпрыз самаму дарагому чалавеку.

Кожны год дзецi стараюцца зрабiць прыемны падарунак сваiмi рукамi, каб парадавать дарагiх матуль i бабуль.

свернуть

27 лютага - ДЗЕНЬ КРАЯВЕДАННЯ

27.02.2021

У суботу, 27 лютага для малодшых  школьнікаў  была наладжана экскурсія ў школьны музей. Настаўнік гісторыі Шырочына Вольга Анатольеўна пазнаёміла дзяцей з гісторыяй стварэннея музея, расказала пра экспанаты. Для наведвальнікаў музея была праведзена віктарына. Дзеці адгадвалі загадкі пра рэчы побыту нашых продкаў, даведаліся многа цікавага пра рэчы, якія ўжо не выкарыстоўваюцца. Час праляцеў непрыкметна, было цікава і весела.

свернуть

20 лютага -ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАСЦІ І ПАТРЫЯТЫЗМУ

20.02.2021

20 лютага  вучні пачатковых  класаў адправіліся ў цікавае завочнае падарожжа "Край мой любы, Беларусь!" Падчас завочнага падарожжа па нашай краіне дзеці "наведалі" помнікі гісторыі і славутыя мясціны. Навучэнцы з захапленнем выконвалі конкурсныя заданні: знаходзілі зашыфраваныя словы, злучалі часткі прыказак і прымавак, называлі беларускія рэкі і азёры. А яшчэ на мерапрыемстве гучалі напоўненыя цеплынёй і пяшчотай вершы беларускіх паэтаў: А. Вольскага «Непаўторны край», М. Пазнякова «Беларусь», А. Грачанікава «Беларускія краявіды».

Мерапрыемства "Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь" прайшло ў форме азнаямленчай гутаркі,  падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Дзяржаўнага сцяга РБ, Дзяржаўнага герба РБ, Дзяржаўнага гімна РБ. Таксама з вучнямі былі разгледжаны асноўныя этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Мерапрыемства праводзілася з мэтай выхавання патрыятызму ў дзяцей і любові да сваёй краіны.

свернуть

13 лютага - ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

13.02.2021

На ўроку мужнасцi, прысвечаным Дню памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў, дзецi пазнаёмiлiся з героямi Афганскай  вайны. Памяць аб далёкай вайне жыве. Гераiзмам i мужнасцю нашых воiнаў будзем ганарыцца заўжды.

свернуть

6 лютага ДЗЕНЬ - ЗДАРОЎЯ

06.02.2021

Здоровье – не всё, но всё без здоровья – ничто.

                                                                                  Сократ

Спортивное мероприятие — это всегда веселье, радость с друзьями, командные игры и удовольствие от активного времяпровождения. Кроме этого, такое занятие прививает детям любовь к спорту, а значит формирует из них полноценную личность. Приобщая ребенка к спорту, мы заботимся о его здоровье, учим  жить в обществе и одерживать победы в любом деле.

Для учащихся 5-9 классов прошёл круглый стол "Я выбираю здоровье".

свернуть

30 студзеня - ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ ЗЛАЧЫНСТВАЎ I ПРАВАПАРУШЭННЯЎ

30.01.2021

Правовая игра-викторина "Подросток и закон"

Данное мероприятие было организовано с учётом возрастных особенностей и интересов детей и  построенное в форме коллективной работы, основанной на совместных действиях и  игровой ситуации, разнообразия видов деятельности и быстрый темп работы.

Актуальность проведения мероприятия заключается в том, что именно правовое воспитание подрастающего поколения является важнейшим фактором развития личности и становления гражданского общества.

свернуть

23 студзеня - ДЗЕНЬ ЭКАЛОГІІ

23.01.2021

Вучнi малодшых класаў прынялi ўдзел у гульнi-падарожжы "Экалагiчны калейдаскоп". Дзецi разгадвалi загадкi, удзельнiчалi ў вiктарыне, абмяркоўвалi розныя  экалагiчныя сiтуацii. У завяршэннi падарожжа дзецi намалявалi малюнкi аб правiлах паводзiн у прыродзе. Гуляючы, дзецi вучацца любiць, пазнаваць i берагчы родную прыроду.

свернуть

16 студзеня – ДЗЕНЬ ВЫРАТАВАЛЬНІКА

16.01.2021

Выратавальнік - прафесія асаблівая! Чалавек, які абраў прафесію выратавальніка, павінен валодаць такімі якасцямі як смеласць, сіла, самаадданасць, добрая спартыўная і фізічная падрыхтоўка, уменне імгненна ацаніць сітуацыю і прыняць адзіна правільнае рашэнне, гарачае жаданне дапамагчы людзям, якія трапілі ў бяду.

Праца выратавальніка - камандная, таму ўменне зладжана працаваць плячо ў плячо з калегамі проста неабходна. Вось і рабяты, пад-час гутаркі, пастараліся праверыць свае навыкі працы ў камандзе, а таксама пазнаёміліся з правіламі паступлення ў ВНУ МНС.

свернуть

9 студзеня - Дзень “Мы за здаровы лад жыцця”

09.01.2021

Здароўе – гэта самы важны скарб для чалавека, аб стане якога трэба клапаціцца з самага дзяцінства. І з гэтай мэтай ва ўсім свеце становіцца модна весці здаровы лад жыцця, дзякуючы якому можна пражыць доўгае і шчаслівае жыццё.  Вось і шосты школьны дзень  прайшоў пад дэвізам “Мы за здаровы лад жыцця”. З вучнямі  была праведзена віктарына “Спорт і я – надзейныя сябры”. Дзеці адказвалі на цікавыя пытанні пра спартыўныя дасягненні Беларусі, разгадвалі крыжаванку “Віды спорту”.Усе удзельнікі мерапрыемстваўправялі час з карысцю і атрымалі станоўчыя эмоцыі.

свернуть

26 снежня - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

26.12.2020

У час мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага кiно, вучнi ўдасканалiлi веды пра наша кiно, пазнаемiлiся з творчасцю беларускiх кiнематаграфiстаў, прагледзiлi кiнафiльм "Правила геймера" i мульцiплiкацыйны фiльм "Домовенок Плюх". Дзецi атрымалi станоўчыя эмоцыi.

свернуть

19 снежня - ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

19.12.2020

Кожны навучэнец нашай школы ведае, што трэцяя субота месяца - гэта Дзень спорту і здароўя.

 Нягледзячы на тое, што селета зіма не радуе марозам і снегам, дзеці вельмі любяць гуляць на свежым паветры. Вельмі весела  было навучэнцам пачатковых класаў у гэтую суботу. На школьнай спартыўнай пляцоўцы дзеці ляпілі снегавіка. Дружна рабілі тварык снегавіка і прыдумвалі імідж. Атрымалася прывабная дзяўчынка-снегавушка. Дзеці разыходзіліся ў добрым настроі і з мокрымі рукавічкамі.

У рамках гэтага дня для навучэнцаў 5-9 класаў прайшло Спар-тыўнае свята "Я - здаровы». Камандам былі прапанаваны займаль-ныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, прайшла сяб-роўская сустрэча па валейболу. Конкурсы праходзілі ў напружанай барацьбе. Усе ўдзельнікі свята атрымалі зарад станоўчых эмоцый і фізічных сіл.

свернуть

12 снежня - ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

12.12.2020

День прав человека отмечается международным сообществом 10 декабря каждого года. В этот день 1948 года Генеральная Ассамблея ООН приняла Всеобщую декларацию прав человека.

свернуть

5 снежня – ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ СНІД

05.12.2020

Штогод 1 снежня, пачынаючы з 1988 года, адзначаецца Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ/СНІД. Гэты дзень служыць напамінам пра неабходнасць аб'яднаць намаганні, як дзяржаў, так і грамадства для дзеянняў па зніжэнні разбуральных наступстваў эпідэміі ВІЧ-інфекцыі.

свернуть

28 лістапада - СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ДЗІЦЯЦІ

28.11.2020

 Все говорят: жестокий век!

                                                                                                                     Но разве дело только в веке?

                                                                 Во всём повинен человек.

                                                               За всё в ответе человеки.

 

28 лістапада сярод  вучняў 5-9 класаў прайшоў брэйн-рынг «Прававы эрудыт», пад час правядзення якога рабяты  пастараліся сфармі-раваць сваю грамадзянскую пазіцыю, адэкватную ацэнку сваіх учынкаў і дзеянняў акружаючых, а таксама замацаваць веды аб прававой культуры і пра неабходнасць з павагай адносіцца да правоў другіх людзей. 

А вучні пачатковых класаў абмеркавалі азбуку правоў дзіцяці.

свернуть

21 лістапада –ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

21.11.2020

Дні здароўя з’яўляюцца актыўнай формай адпачынку, якая здымае стому і паляпшае разумовую працаздольнасць навучэнцаў. Улічваючы, што фізічныя практыкаванні не толькі ўмацоўваюць усе сістэмы арганізма, але і фарміруюць пачуццё адказнасці, дружбы, калектывізму, ахопліваюць пытанні санітарыі і гігіены, загартоўвання, барацьбы са шкоднымі звычкамі, праца нашай школы арыентавана на здаровы лад жыцця.

свернуть

14 лістапада – ДЗЕНЬ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН

14.11.2020

Калі кожны чалавек будзе выконваць правілы дарожнага руху, то зменіцца колькасць здарэнняў, звязаных з транспартам. Акрамя правілаў, існуюць і дарожныя знакі, сутнасць якіх таксама важна ведаць.

свернуть

31 КАСТРЫЧНІКА-ДЗЕНЬ ЭКАНОМІІ І БЕРАЖЛІВАСЦІ

31.10.2020

 Сёння свет адзначае вельмі цікавае свята - Сусветны дзень зберажэнняў альбо Дзень эканоміі. Адзначаюць яго кожны год 31 кастрычніка. Эканомія паступова перастае быць сінонімам беднасці і беражлівасці, набывае адценні трапяткога стаўлення да рэчаў і ўласным сілам.

У гэты дзень варта ўспомніць пра эканомію і параіць, сваім блізкім больш рацыянальна траціць сілы і сродкі. У наш час усё складаней становіцца спадзявацца на шчаслівы выпадак у жыцці. Рэаліі сучаснага жыцця патрабуюць ад нас зарабляць ўсё больш і больш. Імкнуцца зарабляць больш - заўсёды пахвальная якасць! Але не варта забываць і пра свае выдаткі. Як правіла, аб 30% сваіх выдаткаў людзі нічога не могуць сказаць. Яны літаральна разводзяць рукамі ў адказе на пытанне: «Куды сышлі грошы?»

Для вучняў 1-4 класаў прйшоў майстар-клас «Умелыя рукі не ведаюць скукі»

Для вучняў 5-9 класаў прайшла эканамічная гульня- практыкум «Давайце эканоміць разам»

 

свернуть

24 КАСТРЫЧНІКА - ДЗЕНЬ,ПРЫСВЕЧАНЫ ГОДУ МАЛОЙ РАДЗІМЫ

24.10.2020

     У кожнага чалавека ёсць вельмі блізкае і роднае месца, дзе ён адчувае сябе спакойна і нязмушана – яго малая радзіма. У адных – гэта вялікі горад, у іншых – маленькая вёска. Малая радзіма – гэта тое месца, дзе чалавек нарадзіўся, вырас, вучыўся, дзе жывуць яго родныя, гэта тое месца, любоў да якога пасяляецца ў нашым сэрцы назаўжды.

свернуть

17 кастрычніка – ДЗЕНЬ МАЦІ

17.10.2020
Ва ўсім свеце няма больш ганаровага і святога звання, чым Маці. Яна – пачатак чалавечага жыцця, бясконцай любові да сваіх дзяцей, невычэрпная крыніца сілы і надзей. Менавіта да матулі мы звяртаемся ў радасныя ці сумныя моманты свайго жыцця…
развернуть

10 кастрычніка – ДЗЕНЬ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

10.10.2020

     Сярод вучняў 5-9 класаў прайшла гульня-падарожжа «Сакрэты здароўя». Пад час якой навучэнцы пастараліся ўспомніць  і раскрыць сутнасць 6-і галоўных сакрэтаў  здароўя, пазнаёміліся з простымі  сродкамі, яго падтрымання і захоўвання.      Малодщыя  школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне «Шляхі-дарогі ў краіну здароўя».

свернуть

3 кастрычніка – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

03.10.2020

Дзень пажылых людзей – гэта напамін пра тое, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення.

     Пажылыя людзі – гэта наш гонар. У свой час яны выхавалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў, пакінулі ў спадчыну багаты вопыт і мудрасць пакаленняў.

     Цяпер, дажыўшы да сталага ўзросту, многія з іх у сілу розных абставінаў, самі маюць патрэбу ў той ці іншай дапамозе.

свернуть

ДЗЕНЬ МІРА

26.09.2020
Што такое мір? Жыць у міры – гэта самае важнае, што можа быць на Зямлі. Ніводная вайна не зробіць людзей шчаслівымі.
развернуть

19 верасня – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

19.09.2020

Наша, беларускае слова не згарэла ў агнi стагоддзяў. Мы ганарымся тым, што першыя з усходнiх славян атрымалi сваю друкава-ную Бiблiю. Кнiгi, выдадзеныя на старажытнай беларускай мове докта-рам Францыскам Скарынам у далёкiм ХVI стагоддзi – адно з упрыга-жэнняў скарбнiцы сусветнай культуры. Наш гонар. Наша спадчына, якую проста абавязаны захаваць i зберагчы.

свернуть

12 верасня – ДЗЕНЬ СПОРТА І ЗДАРОЎЯ

12.09.2020
Спорт і здаровы лад жыцця непарыўна звязаны адзін з адным. Гэта пацвярджае знакамітая прымаўка: «У здаровым целе – здаровы дух!».
развернуть

5 верасня – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

05.09.2020

Дзень беларускага пісьменства, першапачаткова назва Дзень беларускага пісьменства і друку – дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

свернуть

Дзень Канстытуцыі

14.03.2020

Основной закон нашего государства – это Конституция. Сегодня мы собрались, что бы еще раз поговорить и проверить знаем ли мы законы. Один из важнейших принципов, на котором строится свободное общество, - это господство законов.

свернуть

ДЗЕНЬ ТВОРЧАЙ СПРАВЫ

07.03.2020

8 Сакавіка – свята ўсіх жанчын. Жанчына – ахвяравальніца цяпла, кахання, прыгажосці. Таму добрай і радаснай традыцыяй стала віншаваць у гэты дзень матуль, бабуль, сясцёр, сябровак і аднакласніц. 

Для  малодшых школьнікаў напярэдадні свята быў арганізаваны конкрс малюнкаў «Мая матуля».

Сярод вучняў 5-9 класаў прайшла творчая майстэрня «Для самых пяшчотных...».  Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем і любоўю зрабілі сувеніры сваімі рукамі для сваіх матуль, бабуль і сястрычак.

свернуть

ДЗЕНЬ КРАЯВЕДАННЯ

29.02.2020

Для учащихся 1-4 классов классным руководителем 2 класса была подготовлена и проведена краеведческая викторина «Знаешь ли ты свой край?»

Целью данного мероприятия является закрепление и углубление знаний о родном крае: природе, труде, культуре, народном творчестве, знаменитых людях. В ходе мероприятия у детей формировалось чувство ответственности за сохранность природы, растительного и животного мира.

Викторина состояла из трёх туров: 1 тур – «Знаю ли я Беларусь?», 2 тур – «Охрана природы», 3 тур - «Что ты можешь сделать, чтобы помочь природе?»

Сохраним природу – сохраним жизнь!

Учащиеся  5-7 классов приняли участие в конкурсе рисунков "Няма мілей і прыгажэй вёсачкі маей!"

свернуть

ДЗЕНЬ ГРАМАДЗЯНСКАСЦІ І ПАТРЫЯТЫЗМУ

22.02.2020

    Сардэчна віншуем моцную палову чалавецтва з Днём абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.      Гэты святочны дзень асаблівы ў нашай гісторыі. Сёння мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці беларускім воінам – тым, хто заўсёды аберагаў і працягвае аберагаць нашу Радзіму.

свернуть

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯЛІСТАЎ

15.02.2020

Афганистан – это боль и скорбь; это война, в которой наши ребята были просто солдатами…Мероприятия, проведённые в этот день,  посвящены выводу войск из Афганистана, афганской войне и воинам интернационалистам .Они воспитывают военно-патриотические ценности, любовь  и уважение к Родине, ответственность, сопричастность, уважение к воинам-защитникам, нашим землякам..

 

свернуть

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

08.02.2020

           Для малодшых школьнікаў былі арганізаваны спартыўныя эстафеты «Мы за здароўе». Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў эстафетах, дзе змаглі праявіць свае здольнасці. Перамагла дружба, усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і

добры настрой.

Сярод вучняў 5-9 класаў прайшла гульня-падарожжа «Сакрэты здароўя». Падчас правядзення якой навучэнцы пастараліся ўспомніць і раскрыць сутнасць 6-і галоўных сакрэтаў здароўя, пазнаёміліся з простымі сродкамі яго падтрымання і захавання.

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ ЗЛАЧЫНСТВАЎ І ПРАВАПАРУШЭННЯЎ

01.02.2020

В рамках недели профилактики правонарушений в школе прошла деловая игра среди 5-9 классов "Подросток и закон" Учащиеся упорядочили знания о правонарушениях, их последствиях и ответственности за них.

 

свернуть

Дзень экалогіі

25.01.2020

Человек + природа = единство – уравнение с одним правильным и вечным для всех времен ответом. Доказать же истинность решения помогает экологическое воспитание. Экологически образованный человек понимает, что природа – такое же живое существо, как и он сам. Силы ее велики, но не безграничны. 

Игра «Давайте с природой дружить» посвящена природе родного края, проводится в целях формирования правильного отношения ребёнка к окружающей его природе, к себе как части природы. Любовь к природе, сознательное, бережное и заинтересованное к ней отношение, выявления лучших знатоков в области экологии и биологии.

свернуть

Дзень выратавальніка

18.01.2020

Цель проводимых мероприятий: познакомить детей с различными чрезвычайными ситуациями, возникающими в быту и в повседневной жизни, со степенью их опасности; научить правильно действовать в случае их возникновения.

Воспитывать уважительное отношение к людям различных профессий и результатам их труда, понимание его роли в жизни человека.

Оказать  помощь в профессиональном самоопределении учащихся старших классов.

Конкурс рисунков "Спасатель глазами детей"

свернуть

Дзень спорту і здароўя

11.01.2020

Кожны навучэнец нашай школы ведае, што другая субота месяца - гэта Дзень спорту і здароўя.   У рамках гэтага дня для навучэнцаў 5-9 класаў прайшла конкурсна-гульнёвая праграма «Здаровы лад жыцця». Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы, пад час якіх навучэнцы змаглі праверыць свае фізічныя і інтэлектуальныя сілы.  Конкурсы праходзілі ў напружанай барацьбе. Усе ўдзельнікі  атры-малі зарад станоўчых эмоцый і фізічных сіл.

свернуть

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

28.12.2019

 Кино уже давно стало неотъемлемой частью нашей жизни. Кинематограф зародился в конце XIX века. На сегодняшний день он пользуется огромной популярностью во всем мире. Мы все любим кино, поэтому никого не удивляет, что существует и такой праздник.Учащиеся познакомились с историей становления белорусского кино, отвечали на вопросы викторины «Про кино», а затем просмотрели художественный фильм, созданный национальной киностудией «Беларусьфiльм".

свернуть

ДЗЕНЬ СПОРТУ

21.12.2019

Настольны тэніс – масавы, займальны від спорту. Сама гульня з забавы ператварылася ў складаны атлетычны від спорту. Імкненне перасягнуць саперніка ў шпаркасці дзеянняў, вынаходлівасці, прывучае мабілізаваць свае магчымасці, дзейнічаць з максімальным напружаннем сіл, пераадольваць цяжкасці, якія ўзнікаюць у ходзе спартыўнай барацьбы.

свернуть

Дзень правоў чалавека

14.12.2019

     Сярод  вучняў старэйшых класаў прайшла дзелавая гульня «Правы чалавека ў сучасным свеце», пад час правядзення якой рабяты  пастараліся сфарміраваць сваю прававую кампетэнтнасць па частцы абароны асноўных правоў і свабод асобы, якія замацаваныя Дэкларацыяй, замацаваць веды аб прававым статусе асобы ў Республіцы Беларусь.  Малодшыя школьнікі стварылі калаж «Дзеці маюць права».

свернуть

ДЗЕНЬ ІНВАЛІДА

07.12.2019

     На сённяшні дзень многія людзі ведаюць аб такой падзеі, як дзень інваліда. У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах, адзначаецца ён 3 снежня. Арганізавана гэта дата спецыяльна для тых людзей, якім даводзіцца даволі складана. Гэта цалкам натуральна, бо зусім не кожнаму даступныя ўсе радасці жыцця ...

свернуть

ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ СНІДу

30.11.2019

     Штогод 1 снежня, пачынаючы з 1988 года, адзначаецца Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ / СНІД. Гэты дзень служыць напамінам пра неабходнасць аб'яднаць намаганні, як дзяржаў, так і грамадства для дзеянняў па зніжэнні разбуральных наступстваў эпідэміі ВІЧ-інфекцыі. Сёння Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу захоўвае сваю актуальнасць, нагадваючы пра тое, што пытанне павышэння дасведчанасці аб ВІЧ-інфекцыі, выкаранення стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей, якія жывуць з ВІЧ, па-ранейшаму застаецца крытычна важным.

свернуть

Дзень дзіцяці

23.11.2019

С целью формирования правовой грамотности и  культуры организовано   внеклассное мероприятие брейн- ринг "Правовой эрудит".  Турнир знатоков   права состоял из различных конкурсов. Ребята с интересом разгадывали кроссворд на правовую тематику, знакомились с основными правами   и обязанностями несовершеннолетних посредством игры, учились применять знание прав и обязанностей на  примерах конкретных жизненных  ситуаций.

 

свернуть

Дзень спорта і здароўя

16.11.2019

 

    У суботу для малодшых школьнікаў былі арганізаваны спартыўныя гульні «Мы разам і гэта добра». Дзеці з задавальненнем праходзілі ўсе эстафеты, стараліся быць першымі. У ходзе мерапрыемства дзеці развівалі рухальную актыўнасць, вынослівасць, кемлівасць, ўзаемавыручку, умацоўвалі здароўе. Усім было весела. У выніку перамагла дружба.

   Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшлі спартыўныя эстафеты «Хачу быць здаровым!». Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, розныя эстафеты з мячамі. Конкурсы праходзілі ў напружанай барацьбе. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый і фізічных сіл.

   Вясёлымі і бадзёрымі дзеці вярталіся дамоў.

свернуть