Спартыўнае свята "Будучыя абаронцы Айчыны"

26.02.2024
23 лютага ў Рэспубліцы Беларусь урачыста адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Гэта сапраўды ўсенароднае свята мае вялікае значэнне для ўсіх людзей нашай рэспублікі і нясе ў сваім змесце сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці. У гэты дзень для хлопчыкаў нашай школы прайшло спартыўнае свята "Будучыя абаронцы Айчыны". Хлопчыкі змаглі праявіць не толькі фізічныя якасці, але і кемлівасць, знаходлівасць, здольнасць арыентавацца ў любой жыццёвай сітуацыі.