Класная гадзіна "Гвалт і закон"

08.02.2024
Для навучэнцаў 8 класа была праведзена класная гадзіна "Гвалт і закон". Падчас мерапрыемства дзеці растлумачылі значэнне паняццяў "гвалт" і "жорсткасць", расказвалі пра свае ўзаемаадносіны ў класе адзін з адным і ў сям'і, гулялі ў гульні: "Радасць - крыўда", "Дазваляецца - забараняецца", прыдумвалі "Лекі ад крыўды" і "Правілы дружбы".