Інтэлектуальны турнір «Беларусь – край мужнасці і славы»

05.02.2024
Ва ўстанове адукацыі прайшоў інтэлектуальны турнір «Беларусь – край мужнасці і славы», мэтай якога было актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе гісторычнае мінулае і сучаснае, родную мову і славутых землякоў, развіваць творчае мысленне, маўленне, эстэтычны густ; выхоўваць патрыятызм, пачуцці нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.

Мерапрыемства дало магчымасць дзецям яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. I дзе б яны ні апынуліся, куды б ні закінуў іх лёс, у сэрцах заўсёды будзе адчуванне моцнай сувязі з родным краем, зямлёй продкаў.