Спектакль "Спячая прыгажуня"

30.01.2024
29.01.2024 вучні 1, 5-8 класаў сталі гледачамі спектакля "Спячая прыгажуня", які адбыўся ў Палацы культуры г. Вілейка. Цудоўнае відовішча падаравалі дзецям супрацоўнікі дзяржаўнай установы "Музычная капэла "Санорус" Мінскай вобласці". Шмат музыкі, святло, гук, шыкоўныя дэкарацыі і касцюмы. Адным словам самая сапраўдная казка.Спектакль пакінуў незабыўныя ўражанні ў сэрцах дзяцей.