Мы рыхтуемся да Новага Года

06.12.2023
Хутка наступіць самае любімае і доўгачаканае свята ўсіх дзяцей і дарослых – Новы год, з навагодняй елкай, Дзедам Марозам, падарункамі і віншаваннямі. Каб стварыць навагодні настрой, людзі ўпрыгожваюць сваё жыллё, вуліцы, гандлёвыя і працоўныя памяшканне, ну і, безумоўна, школы і школьныя кабінеты

Вось і ў нашай школе ідзе падрыхтоўка да свята. 6 снежня вучні 5 класа наведалі майстэрню   Дзеда Мароза. Дзеці з захапленнем займаліся вырабам розных упрыгожванняў з паперы для дэкарацыі кабінета.