Забаўляльная праграма “Супер-тата!”.

20.10.2023
21 кастрычніка наша краіна адзначыць Дзень бацькі. Свята зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.06.2022 № 198. Дата абрана не выпадкова. У Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, а зараз з'явілася магчымасць праводзіць Тыдзень бацькоўскай любові, завяршыўшы яго святкаваннем Дня бацькі.

Быць татам – вялікая праца, спраўляцца з якой складана нават самым моцным мужчынам. Увогуле, сям'я – гэта камандная работа, дзе другарадных роляў проста не бывае. 20 лістапада  навучэнцы нашай школы падрыхтавалі забаўляльную праграму “Супер-тата!”. Дзеці расказвалі пра сваіх татаў, чыталі вершы, успаміналі прыказкі пра бацькоў, пелі песні. Напрыканцы мерапрыемства склалі “ланцужок” пажаданняў сваім татам.: моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, сілы і стойкасці,  дабра, сонца і радасці, каб у сем'ях заўсёды панавалі мір, спакой і любоў! Вучні 1,5-6 класаў падрыхтавалі татам святочныя паштоўкі, старэйшыя школьнікі дамовіліся павіншаваць сваіх татаў добрымі справамі  і дапамогай па гаспадарцы.