Адзіны ўрок "Цяпло бацькоўскай душы"

18.10.2023
У рамках Тыдня бацькоўскай любові, прымеркаванага да двух важных святаў Дня маці і Дня бацькі, 18 кастрычніка для навучэнцаў нашай школы прайшоў адзіны ўрок пад назвай "Цяпло бацькоўскай душы".

Урок прайшоў пры ўдзеле настаяцеля храма Праваслаўнай Царквы Святога прарока Іллі айца Андрэя. Эпіграфам да ўрока стаў выраз "Добрыя пачуцці нараджаюцца ў сям'і". Настаяцель храма расказаў пра любоў да Бога, шанаванне бацькоў, пра паслухмянасць і добрасумленнае стаўленне да вучобы, патлумачыў навучэнцам праваслаўнае разуменне сямейных каштоўнасцей. Гутарка плаўна перайшла ў дыялог, падчас якога навучэнцы мелі магчымасць атрымаць адказы на пытанні. Завяршаючы сустрэчу, святар пажадаў дзецям быць добрымі і сумленнымі ў сваіх учынках, паважаць сваіх бацькоў, зберагаць і памнажаць сямейныя традыцыі.