Адзіны ўрок да Дня народнага адзінства

15.09.2023
15 верасня для навучэнцаў 1,5-9 класаў прайшоў адзіны ўрок памяці, прысвечаны Дню народнага адзінства, на якім навучэнцы раскрылі паняцце "адзінства" праз паняцці "радзіма", "сяброўства".

Урок быў накіраваны на  фарміраванне ў вучняў пачуцця грамадзянскай адказнасці, патрыятызму. У заканчэнні ўрока дзеці зрабілі выснову,  што ўрокі мінулага, багаты досвед нашых продкаў паказваюць, што толькі аб'яднаўшыся можна пабудаваць хату, сабраць ураджай, абараніць ад ворага сваю краіну. Толькі разам можна ўнесці свой уклад у развіццё нашай Радзімы.