Свята роднай мовы

21.02.2023
Па добрай традыцыі 21 лютага ў нашай школе прайшло "Свята роднай мовы". Кіравалі святам вучні 7 класа.

Яно складалася з 5 этапаў.1.Дзяўчынкі нагадалі пра  гісторыю свята. 2. Конкурс "Веру-не веру", дзе трэба было па чарзе адказваць на пытанні веру ці не веру. 3. Конкурс кемлівых (адгадванне загадак). 4. "Чытаем па-беларуску “(гучалі чароўныя паэтычныя радкі беларускіх паэтаў у выкананні вучняў 4-7 класаў).5. "Залацінкі роднай мовы нашымі вуснамі" (былі названы і запісаны на дошцы найбольш ужывальныя беларускія словы).  Закончылася свята песняй І. Лучанка на словы Я. Коласа "Мой родны кут”.  Словы на развітанне:

" Любіце свой родны край! Гаварыце на роднай мове! Будзем беларусамі!"