Прафесіі маіх бацькоў

14.02.2023
Для навучэнцаў 4 класа была падрыхтавана класная гадзіна, прысвечаная прафесіям бацькоў.

Мерапрыемства прайшло ў выглядзе адкрытага дыялогу, падчас якога дзеці распавядалі аб прафесіях сваіх бацькоў, ўспаміналі прыказкі і прымаўкі аб прафесіях. А ў канцы зрабілі важныя і патрэбныя высновы: усе прафесіі па-свойму важныя і патрэбныя. Няма прафесій дрэнных і добрых, бываюць дрэнныя і добрыя работнікі. Любая прафесія – гэта праца. А праца вучняў – гэта вучоба. Вучыцца і працаваць трэба ў поўную сілу – толькі тады можна разлічваць на поспех і павагу іншых.