Класная гадзіна “Фізічная актыўнасць – залог даўгалецця”

05.02.2023
03.02.2023 года ў рамках тыдня здароўя з навученцамі 9 класа была праведзена класная гадзіна “Фізічная актыўнасць – залог даўгалецця”.

Вучням было прапанавана прагледзіць і абмеркаваць прэзентацыю, з якой дзеці даведаліся прычынай якіх шматлікіх захвораванняў з’яўляецца недастатковая фізічная актыўнасць. А таксама якую карысць прыносіць актыўны лад жыцця для ўсяго арганізма, робіць чалавека здаравей, вядзе да даўгалецця. У канцы занятку дзеці зрабілі выснову, што фізічныя практыкаванні могуць замяніць мноства лекаў, але ні адныя лекі ў свеце не змогуць замяніць фізічныя практыкаванні.