Раённы конкурс «Школа бяспекі – 2023»

02.02.2023
Вілейскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з Упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага раённага выканаўчага камітэта арганізавалі для школьнікаў з усяго раёна конкурс «Школа бяспекі – 2023», які праходзіў 1 лютага на базе сярэдняй школы № 5 г.Вілейка. Галоўная мэта конкурсу – фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, павышэнне цікавасці школьнікаў да вывучэння прадмета АБЖ.

У трох узроставых групах навучэнцы праверылі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, кожны павінен быў адказаць на пытанні камп’тарных тэстаў, акрамя таго, ўлічваўся і час, затрачаны на рашэнне тэстаў.

Навучэнцы нашай школы сталі абсалютнымі пераможцамі ў індывідуальным і камандным заліку. Гэта вучань 4 класа Кажанцоў Яўгеній, вучаніца 8 класа Федзюшкіна Анастасія і вучаніца 9 класа Ляшкевіч Марыя.

Віншуем пераможцаў, а таксама іх кіраўніка Храмца Віктара Іванавіча,  і жадаем ім поспехаў і новых перамог на абласным этапе!

Мацькаўцы, НАПЕРАД!