Наведванне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы”

26.01.2023
26 студзеня 2023 года навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы”, дзе праходзіў пяты этап Кубка Садружнасці па біятлону .

Гледачоў чакаў мужчынскі спрынт на 10 км паміж беларускімі і расійскімі біятланістамі. Гонка была вельмі цікавая, поўная ўпартай барацьбы і інтрыгі. Юныя балельшчыкі актыўна падтрымлівалі спартсменаў, асабліва бурнымі апладзісментамі дзеці сустракалі беларускіх лыжнікаў. У выніку спаборніцтва 1 і 2 месцы заваявалі расійскія спартсмены Эдуард Латыпаў і Данііл Серахвостаў. Беларус Антон Смольскі занаў трэцюю пазіцыю. Вучні засталіся вельмі задаволены паездкай.