Класная гадзіна “Каб быць здаровым"

15.01.2023
13 студзеня для навучэнцаў 6 класа ў межах тыдня здаровага ладу жыцця была праведзена класная гадзіна: “Каб быць здаровым”.

Мерапрыемства прайшло ў выглядзе віктарыны. Дзяўчынкі выконвалі пэўныя ўзроўневыя заданні, пашырылі веды пра ролю правільнага харчаванняі адказнасць за сваё здароўе.Сфармюлявалі “сакрэты” здаровага ладу жыцця. У канцы мерапрыемства зрабілі высновы аб тым, што здароўе трэба берагчы з дзяцінства і  весці здаровы лад жыцця.