Акцыя "Ад усёй душы"

11.01.2023
З 3 па 15 студзеня 2023 года праходзіць Рэспубліканская дабрачынная акцыя для людзей пажылога ўзросту "Ад усёй душы". Мэтай акцыі з'яўляецца праяўленне клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, максімальнае далучэнне школьнікаў і моладзі да аказання ім дапамогі і падтрымкі, развіццё міжпакаленчага фармату "ад дзяцей - пажылым людзям"

Навучэнцы нашай школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы". Піянеры дружыны ім. М.Казея наведалі ветэранаў педагагічнай працы Алькевіч Марыю Іосіфаўну, Цяліцыну Ядзвігу Юльянаўну і Сяляўка Аляксандра Афанасьевіча, павіншавалі іх з навагоднімі святамі, уручылі падарункі і проста пагаварылі пра жыццё. Для школьнікаў гэта вопыт, які дазволіць выявіць свае лепшыя душэўныя якасці. Дзецям прыемна акружаць увагай і клопатам пажылых людзей. Ветэраны былі крануты і ўсхваляваны такой увагай і расчулены да глыбіні душы іх віншаваннямі. Сустрэчы прайшлі ва ўтульнай і па-сапраўднаму святочнай атмасферы, усе ўдзельнікі атрымалі зарад добрага настрою і аптымізму.