Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі

18.12.2022
Навучэнцы 9 класа ў рамках прафарыентацыйнай работы наведалі Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж, у якім адбыўся «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі». Рабят пазнаёмілі са спецыяльнасцямі аграпрамысловага профіля.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў - заказчыкаў кадраў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёну і зацікаўленых у заключэнні дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй: ААТ "Забалоцкі", "Асавец-агра" Любанскага раёна, ААТ "Вясейскае покрыва" Слуцкага раёна, СПФ "Юнік-агра", ААТ "Нарачанскія зоры" Вілейскага раёна, ААТ "Гарняк" Салігорскага раёна, ААТ «Праснякі», ААТ «Скабін», КСУП «Дактаровічы», ААТ «Ціміразеўскі» Капыльскага раёна, ААТ «Голацк» Пухавіцкага раёна, а таксама навучэнцы устаноў адукацыі Вілейскага, Лагойскага, Маладзечненскага, Смаргонскага районаў і г.Мінска.
У пачатку мерапрыемства ў актавай зале каледжа адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам прадстаўнікоў арганізацый - заказчыкаў кадраў, а таксама навучэнцаў школ рэгіёну, падчас якой прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу выступалі з прэзентацыямі сваіх гаспадарак, акцэнтавалі ўвагу прысутных на мэтазгоднасці заключэння дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў.
Кіраўнікі арганізацый расказалі аб сацыяльных гарантыях работнікам, аб жыллі, аб умовах працы і побыту, аб заработнай плаце, на канкрэтных прыкладах, ясна растлумачылі будучым абітурыентам каледжа, што іх сельскагаспадарчае прадпрыемства - гэта надзейная стартавая пляцоўка для кожнага маладога чалавека, які ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты, гатовы працаваць на карысць сям'і, краіны, грамадства.
Працягам прафарыентацыйнага мерапрыемства стала наведванне майстар-класаў у навучальных кабінетах і лабараторыях каледжа па спецыяльных прадметах "Ветэрынарная хірургія", "Эпізааталогіі і інфекцыйныя хваробы жывёл з асновамі мікрабіялогіі і вірусалогіі", "Прававыя асновы дарожнага руху" і інш.
У заключнай частцы "Кірмаша" усім гасцям Ільянскага аграрнага каледжа былі ўручаны буклеты з падрабязнай інфармацыяй аб каледжы.