Ніколі больш!

26.10.2022
25 кастрычніка навучэнцы 4-8 класаў наведалі Выставачную залу імя Н.Ю. Сілівановіча на плошчы Свабоды г. Вілейка, у якой размешчана часовая экспазіцыя работ беларускіх мастакоў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Ніколі больш!”, прысвечаная тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Дзеці пазнаёміліся з 14 знакавымі творамі народных мастакоў Беларусі: Георгія Паплаўскага (1931–2017), Васіля Шаранговіча (1939–2021), старэйшага мастака Беларусі Лазара Рана (1909–1988). Навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея   Каркотка А.Ю. расказаў аб тым, што у перыяд вайны ў Беларусі функцыянавала больш за 500 месцаў прымусовага ўтрымання цывільнага насельніцтва, 260 лагераў смерці і 170 гета, дзе знішчана не менш як 1,4 мільёна чалавек. У студзені 2022 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб генацыдзе беларускага народа” ў мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Расследаванне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца данінай памяці загінуўшым, бязвінна знішчаным грамадзянам нашай краіны, але і адначасова нацэлена на забеспячэнне захавання прынцыпаў непазбежнай адказнасці, аднаўлення гістарычнай і сацыяльнай справядлівасці.