Тыдзень роднай мовы

24.09.2022
З 19 па 23 верасня ў школе прайшоў Тыдзень роднай мовы ’’Як ты дорага мне, мая родная мова!’’

Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах чытальнікаў вершаў і малюнкаў, прымеркаваных да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. Гастранамічны фэст ’’Беларуская кухня’’ выклікаў вялікую цікавасць, таму што было не толькі цікава, але і смачна. У час наведвання школьнага краязнаўчага музея вучні школы прайшлі сцяжынамі гісторыі роднага краю.