Віншуем з Днём настаўніка !

03.10.2021
Дзень настаўніка – адзін з самых вядомых і любімых прафесійных святаў.

1 кастрычніка  ў нашай школе прайшла святочная лінейка, на якой па традыцыі гучалі віншаванні для  педагогаў з добрымі пажаданнямі і  абяцанні з боку вучняў радаваць сваімі поспехамі.

Напрыканцы настаўнікам школы вучні ўручылі чароўныя кветкі. Па задаволеных поглядах няцяжка было здагадацца, што святочная праграма ім спадабалася.