Праект "Глядзі і памятай"

14.04.2021
Вайна -гэта боль, страх, горыч, кроў, разруха, смерць ... Гэта страшная трагедыя, якая ламае лёсы, пазбаўляе жыцця людзей, але не гледзячы ні на што, ставіць вышэй за ўсё мужнасць, гонар і годнасць, смеласць і адвагу, веру ў перамогу.

 У рамках праекта "Глядзі і памятай" дзеці паглядзелі анімацыйны фільм "Баявая машына" і мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць". Пасля прагляду фільмаў прайшло бурнае абмеркаванне зместу фільмаў, падчас якога навучэнцы зрабілі заключэнне, што галоўнай ідэяй фільмаў з'яўляецца любоў да Радзімы, бацькоў, блізкіх людзей, захаванне вернасці абавязку, гонару і годнасці ў любой сітуацыі.