Тыдзень бяспечных паводзін

18.01.2021
З 11 па 16 студзеня 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень бяспечных паводзін.

 

Увесь тыдзень ладзіліся тэматычныя класныя гадзіны, гутаркі,акцыі.Для вучняў 3 і 5 класаў праведена класная гадзіна " Мы ведаем усё пра бяспеку". дзеці пад час гульні паўтарылі првілы бяспечных паводзін у школе,на дарозе і вадаёмах.

Тэматычны тыдзень атрымаўся плённы. Вучні папоўнілі запас ведаў аб пажарнай бяспецы, аб правілах дарожнага руху.

Таксама хацелася б звярнуцца да бацькоў: не забывайце кантраляваць баўленне часу дзяцей! Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам зберагчы маладое пакаленне ад небяспекі.