11 студзеня - сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў.

12.01.2021
Ва ўстанове адукацыі 11 студзеня 2020 года класнымі кіраўнікамі 2-9 класаў праведзены інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гэтаму дню.

Пад час інфармацыйных гадзін размова вялася пра запаведнікі і нацыянальныя паркі Беларусі. Вучні яшчэ раз успомнілі, што у цяперашні час у Беларусі існуе адзін  запаведнік -  Бярэзінскі біясферны, і чатыры  нацыянальныя паркі: Белавежская пушча, Прыпяцкі, Браслаўскія азёры і Нарачанскі.

Запаведнікі і нацыянальныя паркі з'яўляюцца ахоўванымі прыроднымі тэрыторыямі. Сёння гэта, мабыць, адзіны спосаб усцерагчы ад згубы хоць бы невялікую частку дзікай прыроды і жывёльнага свету.