Гімн роднай мове

22.02.2020

21 лютага ў школе адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму дню  роднай мовы  “Гімн роднай мове”.  Вучні ўзнавілі веды аб узнікненні гэтага свята, аб колькасці моў свету, паразважалі аб становішчы беларускай мовы. Вучні чыталі вершы, слухалі песні.         Частка свята была прысвечана У.Караткевічу, 90-годдзе з дня нараджэння якога  адзначаецца ў гэтым годзе. Быў прачытаны верш Ляшкевіч Таццяны “Родны край”, які станоўча адзначаны на раённым конкурсе творчых работ, прысвечаным юбілею У.Караткевіча.

         Закончылася свята інтэлектуальнай гульнёй паміж камандамі 6-7 класаў “Думай ,разважай”.