Актыўны грамадзянін і яго прававая культура

15.10.2021
З 10 па 16 кастрычніка ва ўстанове адукацыі праводзіцца Адзіная інфармацыйная гадзіна, прымеркаваная да дня ўтварэння Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Для навучэнцаў 9 класа ўстановы адукацыі прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна "Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што  неабходна ведаць школьнікам аб Дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі ", пад час правядзення якой навучэнцы абмяркоўвалі, навошта неабходна развіваць сваю прававую культуру, як у гэтым дапамогуць веды аб прававой інфармацыі і  Дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі.

Навучэнцы 8 класа падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны даведаліся аб спецыялізаваным рэсурсе для дзяцей і падлеткаў-дзіцячым прававым сайце, пазнаёміліся з прэзентацыяй па пытаннях прававой інфармацыі. Таксама змаглі паразважаць, навошта трэба развіваць сваю прававую культуру і як у гэтым могуць дапамагчы веды аб прававой інфармацыі.

Для навучэнцаў 7 класа  прайшла інфармацыйная гадзіна " Актыўны грамадзянін і яго прававая культура"

Пра прававую культуру размаўлялі і вучні 5 класа