"Паважаны ўзрост гэта..."

06.10.2020
Пажылыя людзі – гэта наш гонар. У свой час яны выхавалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў, пакінулі ў спадчыну багаты вопыт і мудрасць пакаленняў. Цяпер, дажыўшы да сталага ўзросту, многія з іх у сілу розных абставінаў, самі маюць патрэбу ў той ці іншай дапамозе.